METI

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасланне METI

METI (англ.: Messaging to Extra-Terrestrial Intelligence — пасланні да пазаземных цывілізацый) — спробы перадачы міжзорных пасланняў ад чалавецтва верагодным разумным істотам за межамі Сонечнай сістэмы.

Сувязь з праграмай SETI[правіць | правіць зыходнік]

У адрозненне ад праграмы SETI (англ.: Search for Extraterrestrial Intelligence — пошук пазаземнага розуму), METI накіравана не на пошук чаго-небудзь у небе, а на перадачу сігналаў у адрас верагодных «братоў па розуму».

Некарэктна лічыць, што CETI (англ.: communication with Extraterrestrial Intelligence — сувязь з пазаземным розумам) з’яўляецца камбінацыяй SETI+METI. Сувязь (communication) мае на ўвазе ўступленне ў кантакт, у той час як Пошук (SETI) і Перадача (METI) — гэта толькі два ўзаемазвязаныя працэсы ў спробах усталявання кантакту.

Адпраўленыя пасланні[правіць | правіць зыходнік]

Вылучаюць два віды міжзорных пасланняў: матэрыяльныя і энергетычныя (радыёпасланні). Хуткасць перадачы матэрыяльных пасланняў такая, што бліжэйшая зорка можа быць дасягнута толькі праз некалькі дзясяткаў тысяч гадоў. Таму відавочна, што наша цывілізацыя можа разлічваць на «зносіны» з іншымі цывілізацыямі толькі з дапамогай радыёпасланняў[1] ці пры ўмове фізічнага ўкаранення пазаземнай цывілізацыі па яе ініцыятыве.

Матэрыяльныя міжзорныя пасланні[правіць | правіць зыходнік]

Міжзорныя радыёпасланні[правіць | правіць зыходнік]

Рызыка праграмы METI[правіць | правіць зыходнік]

Асобныя людзі, напрыклад, пісьменнік і навуковец Дэвід Брын, лічаць, што адпраўленне сігналаў можа прыцягнуць да нас увагу варожых іншапланецян і прывесці да іншапланетнага ўварвання[9]. Таму яны прапануюць адкласці пасылку сігналаў да таго часу, калі наша цывілізацыя не стане больш сталай. Але прыхільнікі METI пярэчаць, што адраснае пасыланне сігналаў з’яўляецца бяспечным, паколькі больш развітыя цывілізацыі, якія б маглі нам пагражаць, і так аб нас ведаюць[10]. Трэба адзначыць таксама меркаванне, што Зямля з пачаткам эпохі радыё і тэлебачання ўжо стала моцнай крыніцай інфармацыі і, верагодна, даўно прыцягнула б увагу «злых іншапланецян», калі б яны існавалі ці ім гэта было патрэбна.

Ілжэ-METI[правіць | правіць зыходнік]

Трэба адзначыць, што ў апошнія гады з’яўляюцца таксама праекты ілжэ-METI, калі буйнейшыя, 70-метровыя антэны сеткі дальняй касмічнай сувязі НАСА, ЗША, размешчаныя ў Рабледа, Іспанія і ў наваколлях Канберы, Аўстралія, выкарыстоўваюцца для арганізацыі шоў, якія імітуюць навукова-абаснаваныя праекты[11].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі