Перайсці да зместу

Шкала Кардашова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Экстрапаляцыя шкалы Кардашова на інтэрвал часу з 1900 па 2100 гг. (згодна з данымі Міжнароднага энергетычнага агенцтва)

Шкала Кардашова — метад вымярэння тэхналагічнага развіцця цывілізацыі, заснаваны на колькасці энергіі, якую цывілізацыя можа выкарыстоўваць для сваіх патрэб. Быў прапанаваны савецкім радыёастраномам Мікалаем Кардашовым[ru] у артыкуле «Перадача інфармацыі пазазямным цывілізацыям», апублікаваным у «Астранамічным часопісе» у 1964 г.

Шкала вызначае тры катэгорыі, якія маюць назвы адпаведна тып I, II i III. Цывілізацыя І тыпу выкарыстоўвае ўсе даступныя рэсурсы, якія маюцца на яе роднай планеце; цывілізацыя ІІ тыпу ўтаймоўвае ўсю энергію сваёй зоркі; ІІІ тыпу — сваёй галактыкі.

Шкала з’яўляецца гіпатэтычнай і, з пункту погляду сучаснай цывілізацыі, вельмі спекуляцыйнай. Разам з тым, яна адлюстроўвае энергаспажыванне цывілізацыі ў касмічнай перспектыве. Шкала выкарыстоўвалася для пошуку астраномамі цывілізацый у суседніх галактыках[1].

Прапанаваны таксама пашырэнні шкалы да яшчэ больш гіпатэтычных цывілізацый тыпу IV, здольных выкарыстоўваць рэсурсы цэлага Сусвету, і тыпу V, які кіруе выпадковым мноствам сусветаў (мультыверсумам). Таксама было прапанавана дапоўніць колькасны крытэрый энергаспажывання такімі колькаснымі паказчыкамі, як, напрыклад, «валоданне ў дасканаласці» планетай, сістэмай ці галактыкай (дасягненне поўнага кантролю над працэсамі, якія ў іх адбываюцца), альбо (дапаўненне класіфікацыі Карлам Саганам) разглядаць, акрамя колькасці ўтылізуемай энергіі, колькасць кантралюемай цывілізацыяй інфармацыі.

Апісанне тыпаў

[правіць | правіць зыходнік]

Цывілізацыя, энергаспажыванне якой параўнальнае з магутнасцю, якую атрымлівае планета ад цэнтральнай зоркі і энергетычных крыніц самой планеты. Ацэнка энергаспажывання — прыкладна 1016−1017 Вт.

Цывілізацыя, энергаспажыванне якой параўнальнае з магутнасцю цэнтральнай зоркі планетнай сістэмы. Ацэнка энергаспажывання — прыкладна 4·1026 Вт. Адна з гіпатэтычных формаў цывілізацый другога тыпу — цывілізацыя сферы Дайсана.

Цывілізацыя, энергаспажыванне якой параўнальнае з магутнасцю галактыкі. Ацэнка энергаспажывання — прыкладна 4·1037 Вт.

Тып 4 (не ўваходзіць у шкалу)

[правіць | правіць зыходнік]

Цывілізацыя, энергаспажыванне якой параўнальнае з магутнасцю Сусвету. Ацэнка энергаспажывання — 1049−1050 Вт.

Шкала пісьменніка-фантаста Хельге Каутца

[правіць | правіць зыходнік]

Перапрацаваная шкала, якая ўключае новыя тыпы, па версіі пісьменніка-фантаста Хельге Каутца[de]:

Цывілізацыя 0 тыпу: Цывілізацыі 0 тыпу з’яўляюцца перад-індустрыяльнымі ці, у лепшым выпадку, цывілізацыямі на першым этапе касмічнай экспансіі. Дадзены тып выкарыстоўвае большую частку даступных энергетычных рэсурсаў планеты. Найбольш блізкім аналагам будзе чалавецтва ў пачатку XXI стагоддзя. Верагодна, шмат якія цывілізацыі гэтага тыпу самазнішчаюцца ў працэсе пераходу на новы ўзровень развіцця.

Цывілізацыя I тыпу: Планетарная цывілізацыя выкарыстоўвае рэсурсы сваёй планеты поўнасцю. Планеты яе зорнай сістэмы каланізуюцца і робяцца часткай рэсурснай базы. Вельмі часта дадзены этап робіцца для цывілізацыі пасткай: яна ўваходзіць у стан самадастатковасці, накіроўваючы рэсурсы на віртуальнае развіццё, замест далейшай экспансіі. Шмат якія з цывілізацый гэтага тыпу спыняюць сваё існаванне ў выніку катастрафічных змен роднай зоркі — напрыклад, пераўтварэння яе ў новую ці звышновую зорку.

Цывілізацыя II тыпу: Такія цывілізацыі вельмі рэдкія. Звычайна яны існуюць ужо некалькі мільёнаў гадоў. Яны выкарыстоўваюць усю даступную энергію іх зорнай сістэмы і ўжо змаглі ажыццявіць міжзорныя падарожжы і каланізацыю планет у іншых зорных сістэмах. Цывілізацыі ІІ тыпу перажылі сваё юнацтва, пераадолелі неспакойны час. Шансы працягнуць сваё развіццё рэзка ўзрастаюць у гэтай фазе.

Цывілізацыя III тыпу: Вызначаецца як цывілізацыя, здольная выкарыстоўваць энергію ўсёй галактыкі. Яны рэдка сустракаюцца нават у маштабе сусвету. Нават па празмерна ліберальнай ацэнцы, іх колькасць ва ўсіх вядомых галактычных кластарах не будзе перавышаць сотню. Гэты ўзровень практычна недасягальны для аднаго віда. Каб дасягнуць такога ўзроўню развіцця, патрабуецца аб’яднанне ў адзінае цэлае шматлікіх рас.

Цывілізацыя IV тыпу: Дадзены тып цывілізацыі можа выкарыстоўваць увесь аб’ём даступнай энергіі галактычных звышскапленняў.

Цывілізацыя V/Vb тыпу: Любая цывілізацыя, якая развілася да гэтай кропкі, атрымлівае доступ да ўсёй энергіі Сусвету. Тэарэтычна яны здольны змяняць асобныя ці ўсе законы гэтага сусвету.

Цывілізацыі VI тыпу: Поўнасцю гіпатэтычная цывілізацыя, якая можа выкарыстоўваць энергію некалькіх сусветаў, змяняць у іх фізічныя законы і нават прадухіліць цеплавую смерць роднага сусвету, каб існаваць вечна.

Сцвярджалася, што, паколькі мы не можам зразумець развітыя цывілізацыі, то мы і не здольныя прадказаць іх паводзіны, такім чынам, візуалізацыя Кардашова на будзе адлюстроўваць тое, што рэальна адбываецца з перадавой цывілізацыяй. Гэты аргумент быў, у прыватнасці, прапанаваны ў кнізе Evolving the Alien: The Science of Extraterrestrial Life.

Таксама, паколькі шкала Кардашова звязвае ўзровень цывілізацыі з энергіяй, якую яна здольная выкарыстоўваць, яна «наказвае» цывілізацыі, якія павышаюць эфектыўнасць выкарыстання энергіі ці не імкнуцца да энергетычнай экспансіі.

Вельмі верагодна, што само размеркаванне ўзроўню развіцця цывілізацый па ўзроўні спажывання энергіі (па ўзрастаючай) зусім не карэктнае, паколькі найбольш верагодна якраз зніжэнне агульнага энергаспажывання цывілізацыі з павышэннем узроўня тэхналогій. Такім чынам, трэба казаць не пра ўзрастанне пастаяннага энергаспажывання да ўзроўню, параўнальнага з магутнасцю галактыкі альбо, у крайнім выпадку, Сусвету, а пра магчымасць атрымання любой дасягальнай у прынцыпе колькасці энергіі ў выпадку неабходнасці.

Зноскі

  1. admin. Астрономы не смогли найти следы других цивилизаций в космосе (руск.)(недаступная спасылка). Праверана 18 верасня 2015.
  • Кардашёв Н. С. Космология и цивилизации // Древняя астрономия: небо и человек (1997) (руск.)
  • Environmental change and the Human condition(недаступная спасылка). Bulletin Fall 24-31 (2003). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2006. Праверана 2 студзеня 2016.
  • Бережной С. В. (2012). Толкование сверхцивилизаций. «Мир фантастики»(руск.). 105. Архівавана з арыгінала 21 жніўня 2014. Праверана 2 студзеня 2016.