Вялікі фільтр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вялікі фільтр (англ.: Great Filter) - гіпотэза, выказаная ў 1996 годзе робінам Р. Хенсанам[1], закліканая вырашыць парадокс Фермі. З кропкі гледжання аўтара, адсутнасць прыкмет пазаземных цывілізацый у назіраемым сусвеце падразумявае, што доказы розных навуковых дысцыплін на карысць высокай верагоднасці зараджэння разумнай жыцця павінны быць пастаўлены пад сумненне. Невядомыя на бягучы момант навуке фактары могуць памяньшаць верагоднасць зараджэння і развіцця формаў жыцця да стана, калі адзнакі іх дзейнасці могуць быць заўважаны пабочнымі назіральнікамі. Гэтая канцэпцыя і атрымала назву «Вялікага фільтра», які для чалавецтва можа знаходзіцца альбо ў мінулым (у выпадку, калі ён шкодзіць эвалцыі жывёл да разумных істот), альбо ў будучыні (каалі ён заключаецца ў высокай верагоднасці самазнішчэння разумнай цывілізацыі[1][2]). З дадзенага вывада вынікае контр-інтуітыўнае меркаванне аб тым, што чым лягчэй была нашая эвалюцыя да бягучага моманта, тым горш шансы чалавецтва ў будучыні.

Альтэрнатыўныя гіпотэзы[правіць | правіць зыходнік]

На заранку SETI, у пачатку 60-ых гадоў ХХ стагоддзя Себасцьян фон Хорнер заявіў, што маючы такія недасканалыя і непрыстасаваныя для пошука штучных радыёсігналаў прылады, немагчыма заяўляць аб тым, што «маўчанне Сусвета» эксперыментальна даказаны факт. Як любіў паўтараць Карл Саган: «absence of evidence is not evidence of absence» («Адсутнасць доказа не з'яўляецца доказам адсутнасці»)[3].

Згодна з меркаваннем канадскага папулярызатара навукі Скота Сазерленда, на 2014 год выяўлены адзіны сігнал, які з пэўнай доляй верагоднасці можна лічыць штучным пазаземным - гэта сігнал «Wow!»[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Hanson, Robin The Great Filter - Are We almost Past It? (1998). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2009.
  2. Bostrom, Nick (May/June 2008). "Where are they? Why I hope the search for extraterrestrial life finds nothing" (PDF). Technology Rewiew (Massachusets Institute of Technology): 72-77. http://wwww.nockbornstrom.com/extraterrestrial.pdf. 
  3. Quotation Details
  4. scott Sutherland The Fermi Paradox: If our galaxy is crowded with habitable planets, where are all our neighbours&. theweater network.com\accesdate=201-12-01 (28 чэрвеня 0201).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]