Перайсці да зместу

SETI@home

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
SETI@Home
Выява лагатыпа
Тып добраахвотныя вылічэнні[d], Berkeley Open Infrastructure for Network Computing projects[d], адкрытае праграмнае забеспячэнне[d], Размеркаваныя вылічэнні і некамерцыйная арганізацыя
Распрацоўшчык Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі
Мовы інтэрфейсу Мультымоўная
Першы выпуск 17 мая 1999
Апаратная платформа Кросплатформеннае праграмнае забеспячэнне
Апошняя версія 7.6.22 (30 снежня 2015)
Тэставая версія 7.2.42 (28 лютага 2014)
Стан Размеркаваныя вылічэнні
Ліцэнзія LGPL (як частка BOINC)
Сайт setiathome.berkeley.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

SETI@home (ад англ.: Search for Extra-Terrestrial Intelligence at Home — пошук пазаземнага жыцця дома) — навуковы некамерцыйны праект добраахвотных вылічэнняў на платформе BOINC, створаны даследчым цэнтрам SETI пры Каліфарнійскім ўніверсітэце ў Берклі, які выкарыстоўвае свабодныя вылічальныя рэсурсы на камп’ютарах добраахвотнікаў[1] для аналізу радыёвыпрамянення, атрыманых праектам SETI. Праект падтрымліваецца лабараторыяй касмічных навук Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі і з’яўляецца часткай сусветных ініцыятыў SETI.

SETI@home быў упершыню прадстаўлены шырокаму грамадству 17 мая 1999 года[2][3][4]. Ён заняў на той момант трэцяе па масштабу месца сярод даследаванняў, якія вяліся на той момант і выкарыстоўвалі размеркаваныя вылічэнні праз Інтэрнэт, пасля праекта пошуку простых лічбаў Мерсена, запушчанага ў 1996 годзе і падтрыманага distributed.net у 1997 годзе. Разам з MilkyWay@home і Einstein@home гэта трэці буйны праект такога тыпу, які даследуе з’явы міжзорнай прасторы як сваю асноўную мэту.

За 20 гадоў работы былі апрацаваныя ўсе наяўныя даныя. 31 сакавіка 2020 года SETI@home перастаў рассылаць карыстальнікам новыя заданні. Праект замарожаны[5][6].

Зноскі

  1. Правила и политика SETI@home
  2. SETI@home Classic In Memoriam
  3. ET, phone SETI@home! (1 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2006. Праверана 17 жніўня 2018.
  4. APOD: May 17, 1999 - How to Search for Aliens. apod.nasa.gov. Праверана 17 жніўня 2018.
  5. For 21 years, millions of people helped a university search for alien life. Now it’s time to analyze the results
  6. SETI@home hibernation