Пасланне Арэсіба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паведамленне з каляровым падзелам частак. Арыгінальнае пасланне не змяшчала каляровай інфармацыі.

Пасланне Арэсіба — гэта радыёсігнал, які быў пасланы 16 лістапада 1974 года з абсерваторыі Арэсіба (Пуэрта-Рыка) у накірунку шаравога зоркавага скопішча M13, якое знаходзіцца на адлегласці 25 000 светлавых гадоў у сузор’і Геркулеса. Паведамленне працягвалася 169 секунд, даўжыня хвалі 12,6 см[1]. Гэта было зроблена ў гонар адкрыцця магутнага радыётэлескопа[1].

Само паведамленне было складзена Фрэнкам Дрэйкам і Карлам Саганам[2]. Яго даўжыня — 1679 лічбаў, што з’яўляецца здабыткам двух простых лікаў 23 і 73 і таму паведамленне магчыма размеркаваць у выглядзе прамавугольніка двума спосабамі. Пры правільным размеркаванні паведамлення шчыльнасць лічбаў зменлівая (сістэма ўпарадкаваная), пры няправільным — шчыльнасць лічбаў амаль пастаянная (сістэма хаатычная). Калі ўлічваць факт, што колькасць інфармацыі вызначаецца ступенню ўпарадкавання сістэмы, можна сказаць, што імавернасць таго, што першы варыянт змяшчае інфармацыю, на парадак вышэй таго, што інфармацыя змяшчана ў другім варыянце. Зыходзячы з гэтых меркаванняў, лічаць, што атрымальнік слушна абярэ шырыню і вышыню прамавугольніка.

Зверху ўніз у паведамленні адлюстраваны:

  1. Лічбы ад аднаго да дзесяці у двайковай сістэме злічэння.
  2. Атамныя лікі (колькасць пратонаў у ядры атама) хімічных элементаў вадароду, вугляроду, азоту, кіслароду і фосфару.
  3. Малекулярныя формулы кампанентаў нуклеатыдаў ДНК (дэзоксірыбозы, фасфату і азоцістых асноваў).
  4. Колькасць пар нуклеатыдаў у геноме чалавека.
  5. Інфармацыя аб чалавеку і чалавецтве.
  6. Інфармацыя аб Сонечнай сістэме.
  7. Радыётэлескоп у Арэсіба і памеры перадаючай антэны.

Паколькі на дастаўку паведамлення патрабуецца 25 000 гадоў, а таксама яшчэ 25 000 на любы адказ, пасланне Арэсіба з’яўляецца хутчэй дэманстрацыяй магчымасцяў чалавецтва, чым рэальнай спробай уступлення ў кантакт. За 12 гадоў да паслання Арэсіба ў СССР быў пасланы на Венеру радыёсігнал «Мір», «Ленін», «СССР».

Пасланне[правіць | правіць зыходнік]

Першая частка — лікі[правіць | правіць зыходнік]

Першая частка выдзеленая белым — паслядоўна размешчаныя лікі ад адзінкі да дзесяці ў двайковай сістэмы злічэння ў вертыкальным размяшчэнні.

Белы квадрат кадуе 1, чорны — 0. Кожны лік аддзелены прамежкам ад суседняга. Ніжні белы квадрат з’яўляецца маркерам малодшых разрадаў[3] і ў лік не ўваходзіць. Лікі ад 1 да 7 прадстаўлены тройкамі квадратаў, дзе кожная тройка займае адзін слупок, а лікі ад 8 да 10 не змяшчаюцца ў адну тройку (адзін слупок): у двайковай сістэме яны маюць 4 разрады. Пагэтаму яны запісваюцца ў двух слупках: у левым слупке размешчаны 4 квадраты, якія адпавядаюць малодшым разрадам, а ў правым — 4-ы квадрат, які адпавядае самаму старэйшаму разраду.

Першая частка паслання,
прадстаўленая ў выглядзе
единиц и нулёў
     
0
     
0
     
0
     
1
     
1
     
1
     
1
      
0  
      
0  
      
0  
0 1 1 0 0 1 1 0   0   1  
1 0 1 0 1 0 1 01 11 01
Маркер малодшага разраду
Гэтыя лічбы ў двайковай
сістэме злічэння

стандартным выглядзе)
001 010 011 100 101 110 111 1000 1001 1010
Гэтыя лічбы ў дзесятковай
сістэме злічэння
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10

Сінім колерам азначаны самы старэйшы разрад у ліках 8—10. Шэрымі стрэлкамі для лікаў 8—10 азначана месца, куды трэба перамясціць самы старэйшы разрад, каб быў створаны адпаведны лік (у вертыкальным выглядзе).

Гэтая частка з’яўляецца неабходнай для чытання лікаў ў астатніх частках паслання.

Другая частка — хімічныя элементы[правіць | правіць зыходнік]

Другая частка, вылучанная фіялетавым — неабходная інструкцыя для чытання трэцяй часткі.

Гэта табліца 5×5, слупкі якой, калі «чытаць» іх спосабам, апісаным вышэй, даюць паслядоўнасць лікаў 1, 6, 7, 8 і 15 — атамныя лікі адпаведна вадароду, вугляроду, кіслароду, азоту, кіслароду, фосфару. Усе гэтыя хімічныя элементы з’яўляюцца найважнейшымі ў біяхіміі (элементы-арганагены) — з ніх пабудавана ДНК. У адрозненне ад папярэдняй часткі, на кожную лічбу адводзіцца толькі адзін чатырохбітавы слупок з маркерам малодшага разраду ўнізе.

Трэцяя частка — нуклеатыды ДНК[правіць | правіць зыходнік]

Найбольшая трэцяя частка паведамлення, выдзяленная зялёным, апісвае будаўнічыя блокі ДНК — нуклеатыды, якія складаюцца з дэзоксірыбозы, фасфату і азоцістых аснаванняў (то бок з трох кампанентаў). Склад кожнага з кампанентаў апісваецца ўказаннем колькасці хімічных элементаў абгавораных у дугой частцы паслання.

Напрыклад, дэзоксірыбоза (C5OH7[4]) апісваецца такім чынам:

Паведамленне ў двайковай сістэме
(у вертыкальным выглядзе)
1 1 0 0 0
1 0 0 0 0
1 1 0 1 0
Маркер малодшага разраду
Гэтыя лікі ў дзесятковай сістэме 7 5 0 1 0
Адпаведныя хімічныя элементы[5] H C N O P

То бок: 7 атамаў вадароду, 5 вугляроду, 0 азоту, 1 кіслароду, 0 фосфару.

Трэцяяя частка паслання ў расшыфраваным стане
(кампаненты нуклеатыдаў)
Дэзоксірыбоза
(C5OH7)
Адэнін
(C5H4N5)
  Цімін
(C5H5N2O2)
Дэзоксірыбоза
(C5OH7)
Фасфат
(PO4)
Фасфат
(PO4)
Дэзоксірыбоза
(C5OH7)
Цытазін
(C4H4N3O)
Гуанін
(C5H4N5O)
Дэзоксірыбоза
(C5OH7)
Фасфат
(PO4)
Фасфат
(PO4)

Дванаццаць элементаў складаюць выяву чатырох нуклеатыдаў ДНК (у табліцы гэта паказана чатырма тройкамі ячэяк). Дэзоксірыбозы і фасфаты па бакам ствараюць «каркас» ДНК (шэрыя ячэйкі табліцы), унутры якіх знаходзяцца дзве пары азоцістых аснаванняў: адэнін-цімін і гуанін-цытазін (галубыя ячэйкі).

З гэтай часткай атрымальніку паведамляецца будова ДНК.

Чацвёртая частка — спіраль ДНК[правіць | правіць зыходнік]

Вертыкальны белы прамавугольнік, які складаецца з двух слупкоў, у цэнтры чацвёртай частцы паслання — лік 4 294 441 822 (у двайковай сістэме: 11111111111101111111101101011110). Ён павінен азначаць прыблізную колькасць пар нуклеатыдаў (пар аснаванняў) у геноме чалавека. Хаця ён рэальна складае прыкладна 3,1×109[6].

Сіняя падвойная спіраль, якая апаясвае цэнтр, паказвае форму ДНК чалавека.

Пятая частка — чалавецтва[правіць | правіць зыходнік]

Калі ў папярэдніх частках паслання паведамлялісь біяхімічныя дадзеныя, то пятая, якая складаецца з трох падчастак, дае агульную інфармацыю аб анатоміі і чалавецтве. Бела-сіні аб’ект злева паказвае рост чалавека:

Сама вышыня павінна разлічвацца як 14, памножанае на даўжыню хвалі паслання (12,6 см). Гэта дае 176,4 см — прыблізны рост чалавека.

У цэнтры чырвоны аб’ект паказвае грубы эскіз (абрысы, форму) чалавека. Канец (папярэдняй) чацвёртай часткі паслання і пачатак (бягучай) пятай — размешчаны ў адным радку (перасякаюцца). Гэта паказвае на сувязь ДНК с разумнай істотай (чалавекам), якія паказаны ў 4-й і 5-й частках паслання.

Правы аб’ект:






0 1 1 0 1 1
1 1 1 1 1 1
1 1 0 1 1 1
1 1 1 0 1 1
1 1 1 1 1 1
1 1                      

У стандартным двайковым паказе — 11111111110111111011111111110110,
у дзесятковым — лік 4 292 853 750, які роўны насельніцтву Зямлі на момант адпраўкі паведамлення ў 1974 годзе.

Шостая частка — Сонечная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Шостая частка паслання, якая вылучана жоўтым колерам, апісвае Сонечную сістэму (само Сонца і дзевяць планет, уключаючы Плутон, які разглядаўся як планета ў момант адсылання паведамлення), а таксама ўказвае планету — крыніцу паведамлення.

Велічыня аб’ектаў паказвае прыблізныя суадносіны памераў нябесных цел. Сонца паказана квадратам 3×3, што дае адносную велічыню 9. Пятая і шостая планеты, Юпітэр і Сатурн, маюць памер 3, Уран і Нептун — 2, астатнія па 1.

Месцазнаходжанне Зямлі, крыніцы паведамлення і роднай планеты чалавека, вылучана зрухам уверх, у накірунку да чалавека з папярэдняй часткі паслання.

Сёмая частка — тэлескоп[правіць | правіць зыходнік]

Сёмая і апошняя, частка паслання змяшчае інфармацыю аб перадатчыке абсерваторыі Арэсіба. Эскіз абсерваторыі вылучаны фіялетавым колерам, яго вось знаходзіцца дакладна пад выявай Зямлі з шостай часткі.

Ніжэй ідзе інфармацыя аб дыяметры тэлескопа:

  • Белая частка:

1 0 0 1 0 1
1 1 1 1 1 0

У стандартным двайковы паказе — 100101111110, у дзесятковым — 230.
  • Сіняя частка — указанне на тое, што гэта інфармацыя аб шырыне.

Сама шырыня разлічваецца як 2430, памножанае на даўжыню хвалі паслання — 12,6 см, — што дае 306,18 м — прыблізнае значэнне дыяметра антэны радыётэлескопа Арэсіба (у рэальнасці роўнае 304,8 м.

Тэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Для перадачы інфармацыі выкарыстоўвалась частотная мадуляцыя з дэвіяцыяй 75 Гц і хуткасцю 10 біт/с, агульны час выпраменьвання складаў 3 мінуты, пасля кождага скачка частаты падтрымлівалась бесперапыннасць фазы выпраменьваемага вагання. Паведамленне перадвалась на даўжыні хвалі 12,6 см[7].

Расшыфроўка паслання[правіць | правіць зыходнік]

З часу адпраўлення выявы было праведзена шмат дыскусій аб магчымасці яго апрацоўкі. Некаторыя крытыкі лічаць, што пасланне незразумелае, патрабуе шматлікіх матэматычных трукаў для расшыфроўкі. Указваюць, што калі б такое паведамленне прыбыло на Зямлю ў 1800 годзе, яго б не зразумелі (хаця яно і не магло быць прынятым).

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Наступныя перадумовы, неабходныя для расшыфроўкі паслання падвяргаюць крытыке:

Даўжыня хвалі[правіць | правіць зыходнік]

Прывязка некаторых дадзеных да даўжыні хвалі цалкам задавальняючае ў сувязі з тым, што электрамагнітныя хвалі, пераадольваючы прастору, змяняюць з-за Эфекта Доплера сваю даўжыню вельмі нязначна.

Прамавугольная форма[правіць | правіць зыходнік]

Атрымальнік павінен быць у стане зразумець простыя лічбы як бакі прамавугольніка. Верагоднасць паспяховай расшфроўкі інфармацыі значна зніжаецца, калі найбольш звыклай формай для атрымальніка з’яўляецца не прамавугольнік, а, напрыклад, распаўсюджаная сярод насякомых форма сотаў. Умовай для рашыфроўкі таксама з’яўляецца валоданне цывілізацыяй, якая прымае паведамленне, нашымі ведамі ў алгебры і геаметрыі.

Лік 1679 раскладваецца толькі на лікі 23 і 73 гэта фундаментальная ўласцівасць гэтага ліку, якая не залежыць ад сістэмы злічэння. Прамавугольнік як асноўная форма з двума вымярэннямі і прамымі вугламі відавочна ўжо на прасцейшым узроўні геаметрыі. Але размяшчэнне прамавугольніка не з’яўляецца відавочным і ніяк не задаецца. З двух магчымых размяшчэнняў, вертыкальнага і гарызантальнага, атрымальнікам павінен быць абраны правільны.

Выява пры няправільным размяшчэнні прамавугольніка

Інфармацыя як бінарная выява[правіць | правіць зыходнік]

Калі прамавугольнік пазнаны, павінна выкарыстоўвацца бінарная сістэма злічэння каб прачытаць інфармацыю. Цяпер атрымальнік павінен быць у стане ўспрымаць інфармацыю аптычным (ці якім-небудзь аналагічным) чынам і пазнаваць выяўленыя аб’екты.

Праверка[правіць | правіць зыходнік]

Першы варыянт піктаграмы памерам 1271=41×31 элементаў распрацаваў Франк Дрэйк, які прапанаваў расшыфраваць яе ўдзельнікам радыёастранамічнай канферэнцыі ў Грын Бэнк, ЗША. Арэсібскае пасланне Дрэйк распрацоўваў сумесна з Карлам Саганам і іншымі. Падрабязней аю гэтым расказана ў кнізе Дрэйка «Murmur of Earth» (Шэпт Зямлі).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Программы поиска внеземных цивилизаций — ВЦ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2011. Праверана 31 снежня 2015.
  2. Баку: Кот Учёный: Новости и статьи
  3. У двайковым ліке 1110 самая правая лічба, 0, размешчана ў самым малодшым разрадзе, а самая левая лічба, 1, у самым старэйшым разрадзе.
  4. Дэзоксірыбоза ў звязаным стане
  5. Чарговасць зададзена ў другой частцы паслання.
  6. Talking glossary of genetic terms: genome (англ.). National Human Genome Research Institute. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2012. Праверана 1 лістапада 2012.
  7. А. Л. Зайцев. Радиовещание для Внеземных Цивилизаций.. Бюллетень SETI, № 15 (9 сакавіка 1999). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 20 ноября 2006.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Frank D Drake; Dava Sobel. signale von anderen Welten: die wissenschaftliche Suche nach ausseenschaftlicher Intelligenz. — 3-яе выданне. — Essen; München; Bartenstein; Venlo; Santa Fe: Bettensdorf, 1994. — ISBN 3884980653.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]