Перайсці да зместу

Лебядзянкаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Прыхабскі сельсавет)
Лебядзянкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бялыніцкі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лебядзянка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 893
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Лебядзя́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Лебядзянка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Прыхабскі сельсавет у складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Прыхабы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Трылесінскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Звязда, Краснае, Свяцілавічы 1-я, Свяцілавічы 2-я, Студзёнка), у склад Вішоўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Лямніца, Малінаўка, Масцішча, Мікалаеўка, Паўлінка і Пральня), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лебядзянка, сельсавет перайменаваны ў Лебядзянкаўскі[1]. 23 жніўня 1968 года скасаваны пасёлак Каменка[2], у сакавіку 1977 года — вёска Брэнькаў (далучана да пасёлка Старое Ляда)[3], 20 ліпеня 2015 года — пасёлак Мезінец[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1137 чалавек[5], з іх 97,8 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,4 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 893 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 жніўня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 29 (1223).
  3. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  4. Решение Белыничского районного Совета депутатов от 20 июля 2015 г. № 14-5 Об упразднении сельских населенных пунктов Белыничского района
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 25 чэрвеня 2022.
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2024. Праверана 26 лістапада 2023.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.