Прэзідэнцкія выбары ў ЗША, 2016

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016)
Перайсці да: рух, знайсці
< 2012  Злучаныя Штаты Амерыкі  2020 >
Выбары прэзідэнта ЗША 2016
8 лістапада 2016
Donald Trump Smiling September 13th.jpg Hillary Clinton Arizona 2016.jpg
Кандыдат: Дональд Трамп Хілары Клінтан
Партыя: Рэспубліканская партыя Дэмакратычная партыя
Выбарчая акруга главы: Нью-Ёрк Нью-Ёрк
Колькасць галасоў выбаршчыкаў: 306 232
Колькасць выбарчых акруг: 30 + Мэн-02 20 + АК
Галасоў: 62,676,271
(46.2%)
65,223,761
(48.0%)

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Алабаме Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Алясцы Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Арызоне Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Арканзасе Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Каліфорніі Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Каларада Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Канектыкуце Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Дэлавэры Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Фларыдзе Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Джорджыі Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у штаце Гаваі Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Айдаха Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Ілінойсе Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Індыяне Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Аёве Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Канзасе Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Кентукі Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Луізіяне Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Мэне Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Мэрылэндзе Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Масачусетсе Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Мічыгане Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Мінісоце Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Місісіпі Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Місуры Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Мантане Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Небрасцы Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Невадзе Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Нью-Гэмпшыры Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Нью-Джэрсі Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Нью-Мексіка Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Нью-Ёрку Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Паўночнай Караліне Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Паўночнай Дакоце Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Агая Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Аклахоме Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Арэгоне Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Пенсільваніі Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Род-Айлендзе Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Паўднёвай Караліне Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Паўднёвай Дакоце Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Тэнесі Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Тэхасе Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Юце Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Вермонце Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Вірджыніі Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Вашынгтоне Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Заходняй Вірджыніі Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Вісконсіне Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Ваёмінгу Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Дэлавэры Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Мэрылэндзе Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Нью-Гэмпшыры Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Нью-Джэрсі Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Масачусетсе Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Канектыкуце Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Заходняй Вірджыніі Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Вермонце Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 у Род-АйлендзеElectoralCollege2016.svg
About this image

Карта выбараў 2016 года на аснове прапарцыйнага размеркавання паводле перапісу 2010 года.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 года — 58-я выбары прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі, якія праходзілі ў аўторак 8 лістапада 2016 года. Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі бізнесмэн Дональд Трамп і кандыдат на пасаду віцэ-прэзідэнта дзеючы губернатар штата Індыяна Майк Пэнс перамаглі кандыдата ад Дэмакратычнай партыі былога дзяржсакратара Хілары Клінтан і кандыдата на пасаду віцэ-прэзідэнта дзеючага сенатара Ціма Кейна. Чакаецца, што Трамп уступіць на пасаду ў якасці 45-га прэзідэнта ЗША 20 студзеня 2017 года, а Майк Пэнс стане 48-м віцэ-прэзідэнтам.

Жыхары краіны абралі выбаршчыкаў, якія, у сваю чаргу, будуць галасаваць, грунтуючыся на выніках сваёй юрысдыкцыі, за будучага прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта праз Калегію выбаршчыкаў 19 снежня 2016 года.

Серыя прэзідэнцкіх праймерыз і партыйных нарад у 50 штатах, акрузе Калумбія і тэрыторыях ЗША адбылася з лютага па чэрвень 2016 года. Гэты працэс вылучэння партыямі кандыдатаў таксама быў ускоснымі выбарамі, дзе выбаршчыкі галасавалі за дэлегатаў на канвенцыю па вылучэнню кандыдатаў ад партый, якія ў сваю чаргу абіралі кандыдатаў у прэзідэнты ад сваіх партый. 19 ліпеня 2016 года кандыдатам у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі стаў бізнесмен і тэлевядучы Дональд Трамп, які перамог у праймерыз Рэспубліканскай партыі сенатара штата Тэхас Тэда Круза, губернатара штата Агая Джона Кейсіка, сенатара ад штата Фларыда Марка Рубіа і іншых кандыдатаў. У выпадку абрання Трамп стане самым узроставым прэзідэнтам ЗША, абраным на пасаду. 26 ліпеня 2016 года кандыдатам у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі стала былы дзяржсакратар і сенатар ад штата Нью-Ёрк Хілары Клінтан, якая перамагла ў праймерыз Дэмакратычнай партыі сенатра ад штата Вермонт Бэрні Сандэрса. Клінтан стала першай жанчынай-кандыдатам у прэзідэнты ЗША, вылучаным ад буйной палітычнай партыі.

Апроч таго, на выбарах удзельнічалі кандыдаты ад трэціх партый і незалежныя кандыдаты, два з якіх мелі матэматычную магчымасць перамагчы на выбарах: кандыдат ад Лібертарыянскай партыі і былы губернатар штата Нью-Мексіка Гэры Джонсан, за якога жыхары маглі галасаваць ва ўсіх 50 штатах і ў акрузе Калумбія (538 выбаршчыкаў), і кандыдат ад Зялёнай партыі Джыл Стайн, за якую жыхары маглі галасаваць у 44 штатах і акрузе Калумбія (480 выбаршчыкаў). Імёны Джонсан і Стайн, якія таксама вылучаліся ў кандыдаты ад сваіх партый на выбарах 2012 года, былі ўнесены ў буйныя агульнанацыянальныя апытанні. Па меншай меры яшчэ 24 кандыдаты ад трэціх партый і незалежныя кандыдаты з'яўляліся ў выбарчых бюлетэнях у некаторых штатах. Былы галоўны палітычны дырэктар Рэспубліканскай канферэнцыі ў Палаце прадстаўнікоў і былы афіцэр ЦРУ Эван Мак-Малін лідыраваў, па меншай меры, у адным апытанні ў сваім родным штаце Юта.

9 лістапада 2016 года Дональд Трамп забяспечыў сабе больш за 270 галасоў выбаршчыкаў, большасць з 538 членаў Калегіі выбаршчыкаў, неабходную для таго, каб стаць абраным прэзідэнтам ЗША. Яго перамога, якая лічылася малаімавернай паводле большасці перадвыбарных прагнозаў, у сродках масавай інфармацыі была названа «шакавальнай».

Працэдура[правіць | правіць зыходнік]

Другі артыкул Канстытуцыі ЗША прадугледжвае, што прэзідэнт і віцэ-прэзідэнт ЗША павінны быць прыроджанымі грамадзянамі краіны ва ўзросце не менш за 35 гадоў і жыць на тэрыторыі ЗША не менш за 14 апошніх гадоў. Кандыдаты на пасаду прэзідэнта, як правіла, спрабуюць атрымаць прызначэнне ад адной з палітычных партый. У такім выпадку кожная партыя распрацоўвае метад выбара кандыдата, які лічыць самым прыдатным (напрыклад праймерыз). Традыцыйна папярэднія выбары з'яўляюцца непрамымі выбарамі, у якіх выбаршчыкі галасуюць за партыйных дэлегатаў, якія бяруць на сябе абавязацельствы кандыдата. Пасля гэтага дэлегаты ад партыі атрымліваюць афіцыйнае прызначэнне кандыдата, які балатуецца ад партыі. Усеагульныя выбары ў лістападзе таксама з'яўляюцца ўскоснымі выбарамі, дзе народ ЗША галасуе за дэлегатаў Калегіі выбаршчыкаў. Гэтыя выбаршчыкі непасрэдна абіраюць прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта.

Барак Абама, дзеючы прэзідэнт ад Дэмакратычнай партыі і былы сенатар ад штата Ілінойс, не меў права балатавацца на трэці тэрмін паводле Дваццаць другой папраўкі да Канстытуцыі. У адпаведнасці з дадзенай папраўкай тэрмін яго прэзідэнцтва заканчваецца 20 студзеня 2017 года ў 12:00 EST.

Папярэднія выбары[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнцкія выбары 2008[правіць | правіць зыходнік]

Vista-xmag.png Асноўны артыкул: Прэзідэнцкія выбары ў ЗША, 2008

Сярэднетэрмінавыя выбары 2010[правіць | правіць зыходнік]

Vista-xmag.png Асноўны артыкул: Выбары ў ЗША, 2010

Прэзідэнцкія выбары 2012[правіць | правіць зыходнік]

Vista-xmag.png Асноўны артыкул: Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2012

Сярэднетэрмінавыя выбары 2014[правіць | правіць зыходнік]

Vista-xmag.png Асноўны артыкул: Выбары ў ЗША, 2014

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]