Ніна Іванаўна Стужынская
Ніна Іванаўна Стужынская | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 снежня 1955 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Ніна Іванаўна Стужынская (нар. 12 снежня 1955) — беларускі гісторык, лаўрэатка прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра (2001). Кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Узначальвае РГА «Беларуская жаночая ліга».
Працавала старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі, адкуль у 2003 годзе была звольнена за ўдзел у выбарчай кампаніі[1]. Пасля гэтага ўвайшла ў аргкамітэт Асацыяцыі незалежных гісторыкаў[2].
Займаецца даследаваннем гісторыі палітычных рэпрэсій у Беларусі. Аўтар кнігі «Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву: 20-я гг. ХХ ст.». Першы тыраж гэтай кнігі хутка быў раскуплены, і неўзабаве надрукаваны другі[3].
Зноскі
- ↑ Ганна Соўсь. Сяргей Тарасаў звольнены з Інстытуту гісторыі // Радыё Свабода, 21.08.2006
- ↑ http://www2.polskieradio.pl/eo/print.aspx?iid=49723
- ↑ http://nv-online.info/by/268/opinions/43884/(недаступная спасылка)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву: 20-я гг. ХХ ст.(недаступная спасылка)