Пульва
Jump to navigation
Jump to search
Пульва | |
Вусце | Заходні Буг |
Даўжыня | 54 км |
Вадазбор | 535 км² |
Пу́льва — рака ў Польшчы і Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток Заходняга Буга.
Даўжыня ракі 54 км, у межах Беларусі 42 км. Плошча вадазбору 535 км², у межах Беларусі 457 км².
Асноўныя прытокі: Катэрка (справа). На рацэ: горад Высокае.
Пачынаецца ў Польшчы, вусце за 2 км на поўдзень ад вёскі Ставы Камянецкага раёна. Цячэ па Прыбужскай раўніне. Каналізавана 18 км рэчышча (ад моста каля вёскі Хмялі да мяжы з Польшчай).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 301.
- Пульва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 121. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.