Путоцзунчэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Путоцзунчэн
кіт.: 普陀宗乘之庙
41°00′45″ пн. ш. 117°55′40″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1771
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Путо або Путоцзунчэн (кіт. спр. 普陀宗乘之庙, піньінь Pǔtuó Zōngchéng zhīmiào) — шырокі храмавы комплекс тыбецкай будыйскай традыцыі ў летняй рэзідэнцыі імператараў дынастыі Цын на тэрыторыі сучаснай гарадской акругі Чэндэ  (руск.), правінцыя Хэбэй, Кітай. Намышляўся як падабенства знакамітага тыбецкага палаца Патала ў Лхасе. Яго назва перакладаецца як «Малы палац Патала». Плошча 220 000 кв. м. узведзены па загадзе Цяньлуна у 1767—1771 гадах. У дзень нараджэння імператара тут збіраліся з віншаваннямі прадстаўнікі розных народаў Паднябеснай імперыі. У архітэктуры комплексу гарманічна спалучаюцца тыбецкія і кітайскія пачаткі. У 1994 годзе разам з іншымі будыйскімі помнікамі Чэндэ ўнесены ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]