Пядань
Вёска
Пядань
|
Пяда́нь[1] (трансліт.: Piadań, руск.: Пядань) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мсціжскага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]У П. Маштакова згадваецца рака Пядынка (прыток Цны)[2], — вёска стаіць на яе вярхах. На ранейшых картах і вёска, і рака пазначаліся як «Пядынь».[крыніца не пазначана 120 дзён]
На думку У. Тапарова, рачная назва Пядынка балцкага паходжання. Тапанімічны аналаг — пруская назва Pendelythen / Pyndelithen, з коранем pend- як у літоўскім pendėti «сохнуць, гнісці». Наўрад ці меў рацыю, паводле Ул. Тапарова, Я. Развадоўскі, калі тлумачыў гэтую назву з фінскай[3].
На думку Я. Развадоўскага, назва ракі Пядынь (Пядынка) утворана ад асновы *pendyn- адпаведна *pemdyn-, *pimdyn-, якая мае угра-фінскае паходжанне. Параўн. фін. pimeä, эстон. pime, ліўск. pimdø, pimd, вепс. pimed, зыран. pemd «цёмны». Аналаг — назва ракі Чарніца, што цячэ паблізу.[4]
На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Пядань пахоздіць ад беларускага пядань — кісць рукі і мера (параўн. пядзя)[5]. Акадэмічныя і дыялектычная слоўнікі беларускай мовы слова «пядань» не даюць[6][7]. У Даля згадваецца слова пядень — тое ж, што і пядзя[8].
На думку А. Рогалева, назва Пядынка ўтворана ад старажытнай каранёвай асновы *pet, якая мела значэнне «расцяканне», «цячы», «паток»[9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU) — С. 80. Сустракаецца таксама варыянт Пя́дань
- ↑ П. Л. Маштаковъ. Списокъ рѣкъ днѣпровскаго бассейна. С.-Петербургъ, 1913. С. 96.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 203.
- ↑ J. Rozwadowski. Studia nad nazwami wód słowiańskich. Kraków, 1948. S. 189.
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 315.
- ↑ пядань - Пошук. verbum.by. Праверана 24 лістапада 2025.
- ↑ Пошук "пядань" — Беларускія дыялектныя слоўнікі. bydialects.org. Праверана 24 лістапада 2025.
- ↑ В. Даль. Толковый словарь живого великорусского языка. Т. 3. Санкт-Петербург, Москва, 1882. С. 573.
- ↑ А. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 167—169.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх