Перайсці да зместу

Мрай (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мрай
Характарыстыка
Даўжыня 27 км
Басейн 130 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1 км ад вёскі Дзедзілавічы
 • Каардынаты 54°35′07″ пн. ш. 28°04′09,80″ у. д.HGЯO
Вусце Бярэзіна
 • Месцазнаходжанне за 4 км на ўсход ад вёскі Уборак
 • Вышыня 155,3[1] м
 • Каардынаты 54°33′42″ пн. ш. 28°21′14,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Барысаўскі раён
physical
Мрай (рака)
Мрай (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Мрай, Мрайкарака ў Беларусі, у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 27 км. Плошча вадазбору 130 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,0 ‰.

Асноўныя прытокі — Сасна і Пуста-Мсціжская[2] (праваруч).

Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Дзедзілавічы, вусце за 4 км на ўсход ад вёскі Уборак. Рэчышча каналізаванае на 3 дзялянках: на працягу 0,5 км ад вытоку; вёска Гаражанка — сажалка на заходняй ускраіне аграгарадка Мсціж (1,5 км); аграгарадок Мсціж — 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Уборак (8,6 км). У нізоўі рака цячэ праз Бярэзінскі біясферны запаведнік.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-57. Выданне 1980 г.
  2. Пуста-Мсціжская // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 304. — 599 с., іл. — 10 000 экз.