Перайсці да зместу

Пярэспа (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пярэспа
Характарыстыка
Даўжыня 2 км
Вадацёк
Вусце Свіслач
 • Месцазнаходжанне г. Мінск
 • Каардынаты 53°55′05,55″ пн. ш. 27°32′55,6″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Свіслач → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінск
physical
вусце
вусце
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пярэспарака, левы прыток ракі Свіслач, які даў назву гістарычнаму раёну Мінска.

Па легендзе на вадаспадзе ў месцы ўпадзення Пярэспы ў Свіслач быў пабудаваны млын волата Менска, з чаго пачаў сваё існаванне горад Мінск. У 1922 годзе ў раку ўпадаў магістральны канал асушальнай сеткі Камароўскага балота. У Пярэспу ўпадала рака Віранка, якая цяпер не існуе. У 1975 годзе рака была заключана ў падземны ліўневы калектар, які ў асяроддзі мінскіх дзігераў завецца Фарфоравым, а афіцыйна Камароўскім.

Выток Пярэспы знаходзіўся на тэрыторыі былога Камароўскага балота (цяпер Парку Дружбы народаў), поруч месца скрыжавання вуліц Кахоўскай і Карастаянавай. Ручай працякаў па тэрыторыі, дзе цяпер размяшчаецца кацельня Цэнтральнага раёна, затым уздоўж вуліцы Гая, і па тэрыторыі фарфора-фаянсавага заводу ў бок скрыжавання вуліц Машэрава, Даўмана і Старажоўскай. Вусце размяшчаецца паміж спорткомплексам Дынама і праспектам Машэрава, рака ўпадала ў Свіслач невялікім вадаспадам. Побач з вусцем знаходзіцца 150 мятровы вадасцёк, які канчаецца ўваходам у калектар.