Дражня (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Дражня
Характарыстыка
Даўжыня 10,5 км
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Лесапарк «Сцяпянка»
 • Каардынаты 53°54′21″ пн. ш. 27°40′00″ у. д.HGЯO
Вусце  
 • Месцазнаходжанне каля в. Падлоссе
 • Каардынаты 53°50′25″ пн. ш. 27°40′25″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро

Краіна
Рэгіён Мінск
physical
Дражня (рака)
Дражня (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце

Дра́жня (Дра́жна, Дра́жніца), Слоўць — рака ў Мінску, левы прыток Свіслачы, у наш час пераважна ў калектары «Дражня», даўжыня 10,5 км[1].

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Выток у цяперашнім лесапарку «Сцяпанка» паміж Лесапаркавай вуліцай і Геалагічным праездам, далей рака цякла да Ключавай вуліцы, пасля чаго пад прамым вуглом заварочвала на поўдзень у бок вуліц Солтыса і Алтайскай. Уздоўж Алтайскага завулку рака праступае і цяпер. У раёне дарогі на Магілёў (цяпер Партызанскі праспект), дзе месцілася вёска Слоўвец, рака мела назву Слоўць. Праз падземнае цячэнне Дражні ўзнікалі цяжкасці пры будаўніцтве станцыі метро Магілёўская[2][3]. Упадае ў Свіслач у раёне вёскі Падлоссе, перад гэтым праходзіць цераз станцыю аэрацыі[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню рака Дражніца ўпамінаецца ў скарзе ад 1582 года пана Яна Цадроўскага да княгіні Кацярыны Тэнчынскай на яе падданых, тамсама ўпамінаецца і неназванае ўрочышча над ракой. У далейшым рака дасць назву ўрочышчу Дражна і аднайменнай вёсцы. Гістарычна на рацэ стаялі такія населеныя пункты: Дражня, Яхімава, Барсукі, Слоўвец, фальварак Забалоцце. Рака знікае з карт у 1960-я гады, змяшчаецца ў калектар.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]