Слепня (рака)
Слепня | |
Слепня ў Антонаўскім парку | |
Даўжыня | 17 км |
Размяшчэнне | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінск |
Сле́пня, Сляпя́нка — рака ў Мінску, у басейне Дняпра. Даўжыня 17 км. Да 1979 года пачыналася на паўночна-ўсходняй ускраіне горада, у раёне колішняй вёскі Зялёны Луг, упадала ў Чыжоўскае вадасховішча на рацэ Свіслач. У сувязі з уключэннем ракі ў склад Сляпянскай воднай сістэмы пераўтвораная ў каскад 12 невялікіх вадасховішчаў. Уздоўж воднай сістэмы створаныя зялёныя масівы, што паляпшае мікраклімат прылеглых тэрыторый, стварае спрыяльныя ўмовы для адпачынку насельніцтва.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Паводле назвы ракі атрымалі свае назвы населеныя пункты: Вялікая Слепня, Вялікая Сляпянка, Малая Сляпянка, Слепенька (раён парку імя Чынгіза Айтматава). Акрамя вышэйзгаданых, на рацэ стаялі наступныя населеныя пункты: Зялёны Луг, Падбалоцце, Маляўшчына, Шчотаўка, Грэбелькі.
У раёне Малой Сляпянкі было Сляпянскае возера (Хітрава), на якім у канцы XIX ст. стаяў млын.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Jelski A. Slepnia // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. S. 761