Мышка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Рака Мышка (таксама вядомая пад назвай «Мухля») — адна з рэк воднай сістэмы г. Мінска. Цячэ на захадзе беларускай сталіцы. Адзіная рака, якая бярэ пачатак не за межамі горада. Пачынаецца на тэрыторыі былой вёскі Міхалова і праз некалькі кіламетраў упадае ў р. Лошыца, якая ў сваю чаргу ўпадае ў галоўную раку Мінска — Свіслач.

Да 1960-х гг. рака Мышка лічылася добрым месцам для адпачынку і рыбалкі. Падчас Другой сусветнай вайны побач з ракой знаходзілася нямецкая гаспадарка[1].

У 1960-х гг. пачалося абмяленне ракі ў сувязі з будаўнічымі і воднаінжынернымі работамі ў наваколлі. Пасля гэтага даўжыня ракі скарацілася з 7 да 2 км. Фактычна пераўтворана ў вадасховішча на ўзор і па аналогіі з ракой Слепняй на ўсходзе Мінска[2].

Зноскі

  1. Река Мышка // Сайт "Твоя столица - Минск"
  2. Речка Мышка // Сайт "Минск старый и новый"

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]