Перайсці да зместу

Пясчанка (прыток Рудзянкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пясчанка
Характарыстыка
Даўжыня 14 км
Басейн 41 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Раманішчы
 • Каардынаты 52°45′01,10″ пн. ш. 29°11′13,40″ у. д.HGЯO
Вусце Рудзянка
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Пясчаная Рудня
 • Каардынаты 52°45′22,60″ пн. ш. 29°21′36,90″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Рудзянка → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Светлагорскі раён
physical
Пясчанка (прыток Рудзянкі)
Пясчанка (прыток Рудзянкі)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Пясча́нка — рака ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Рудзянка (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 41 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Пачынаецца прыкладна за 2 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Раманішчы Акцябрскага раёна, упадае ў Рудзянку на паўночнай ускраіне вёскі Пясчаная Рудня. Рэчышча Пясчанкі каналізаванае на ўсім працягу. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.