XV з’езд КП(б)Б

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пятнаццаты з'езд КП(б)Б. Адбыўся 16 — 22 студзеня 1934 г. у Мінску. Прысутнічалі 456 дэлегатаў з рашаючым і 271 з дарадчым голасам ад 65 119 членаў і кандыдатаў у члены партыі (разам з вайсковымі арганізацыямі; 37 909 членаў і кандыдатаў у члены КП(б)Б). Парадак дня:

З'езд прааналізаваў вынікі 1-й пяцігодкі, вызначыў задачы і кірункі дзейнасці КП(б)Б у 2-й пяцігодцы, разгледзеў праблемы індустрыялізацыі рэспублікі, далейшай перабудовы сельскай гаспадаркі і інш. З'езд падвёў вынікі чысткі партыі: за 1933 г. з КП(б)Б было выключана 9769 членаў і кандыдатаў у члены партыі (18,4 %), пераведзена з членаў у кандыдаты 4266 чалавек і з кандыдатаў у спачуваючыя 3108 чалавек. З'езд ухваліў дзейнасць ЦК КП(б)Б, прызнаў яго палітычную лінію правільнай, арганізацыйную работу здавальняючай; ухваліў тэзісы ЦК УКП(б) да XVII з'езда партыі па 2-му пяцігадоваму плану развіцця народнай гаспадаркі СССР. Даў ацэнку праведзенаму ачышчэнню Наркамзема, Наркамасветы, АН БССР, БДУ, іншых дзяржаўных, навуковых і асветных устаноў ад нацыяналістычных элементаў, выхадцаў з дробнабуржуазных партый, трацкістаў, правых і інш.; калгасаў і саўгасаў — ад антысавецкіх контррэвалюцыйных элементаў. З'езд прыняў зварот да працоўных рэспублікі і байцоў Беларускай ваеннай акругі, у якім заклікаў цясней згуртавацца вакол КП(б)Б, памножыць намаганні ў барацьбе за перамогу сацыялізму, супраць здраднікаў пралетарскай рэвалюцыі — трацкістаў, правых апартуністаў, контррэвалюцыйных беларускіх нацдэмаў. Выбраў ЦК КП(б)Б са 103 членаў і 43 кандыдатаў у члены, Рэвізійную камісію КП(б)Б з 11 членаў, 38 дэлегатаў на XVII з'езд УКП(б).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гікала, М. Ф. Адчотны даклад XV з'езду аб рабоце ЦК КП(б)Б. — Мн., 1934.
  • Резолюции XV съезда КП(б)Б. — Мн., 1934.