IX Усебеларускі з’езд Саветаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дзевяты Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Адбыўся 815 мая 1929 у Мінску. Прысутнічала 559 дэлегатаў з правам рашаючага голасу і 168 з дарадчым.

Парадак дня[правіць | правіць зыходнік]

  • Справаздача ўрада БССР (М. М. Галадзед);
  • 5-гадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР: агульны даклад (М. М. Карклін);
  • 5-гадовы план развіцця прамысловасці (дзяржаўнай, мясцовай, саматужнай; С. В. Карп);
  • 5-гадовы план развіцця сельскай гаспадаркі (вытворчае каапераванне, уздым ураджайнасці; П. М. Рачыцкі);
  • 5-гадовы план развіцця культуры (А. В. Баліцкі);
  • даклад камандуючага БВА аб становішчы Чырвонай Арміі (А. І. Ягораў);
  • выбары ЦВК БССР;
  • выбары ад БССР членаў Савета нацыянальнасцей ЦВК СССР.

Праца з'езда[правіць | правіць зыходнік]

3'езд адзначыў дасягненні БССР у ажыццяўленні індустрыялізацыі, пашырэнні прамысловага будаўніцтва, павелічэнні ўдзельнай вагі прамысловай прадукцыі ўсёй гаспадаркі. Канстатавана было павышэнне культурнага ўзроўню насельніцтва, ухвалены мерапрыемствы па рацыяналізацыі і скарачэнні дзяржапарату. У адносінах перспектыў развіцця сельскай гаспадаркі з'езд, выконваючы ўказанні з Масквы, паставіў задачу яе сацыялістычнай рэканструкцыі, калектывізацыі сялянскіх гаспадарак, вытворчасць іх кааперавання, узмацнення і пашырэння буйных саўгасаў пры адначасовым усямерным стымуляванні ўздыму індывідуальнага бядняцка-серадняцкага сектара. 3'езд ухваліў распрацаваны Дзяржкампланам і зацверджаны Саўнаркомам БССР план развіцця народнай гаспадаркі і культурнага будаўніцтва рэспублікі на 19281932 гг., адзначыў неабходнасць рашучага сацыялістычнага наступу на капіталістычныя элементы горада і вескі. Пэўная ўвага была звернута на працяг палітыкі беларусізацыі, з'езд даручыў ураду больш хуткімі тэмпамі праводаіць беларусізацыю ўсіх дзяржаўных, культурных і грамадскіх устаноў і арганізацый, рэўваенсавету Беларускай ваеннай акругі закончыць беларусізацыю нацыянальных фарміраванняў, а ўраду БССР і акруговым выканкомам усямерна дапамагаць яму ў гэтай рабоце.

Вынікі з'езда[правіць | правіць зыходнік]

Абраны ЦВК БССР з 254 членаў і 88 кандыдатаў. У ЦВК СССР ад рэспублікі было абрана 5 членаў і 2 кандыдаты. Старшыней ЦВК БССР пераабраны А. Р. Чарвякоў, старшынёй СНК БССРМ. М. Галадзед.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • IX Усебеларускi з'езд Саветаў рабочых, сялянскiх i чырвонаармейскiх дэпутатаў: Стэнаграфічная справаздача. — Мн.: Выдавецтва ЦВК БССР, 1929. — 576, [1] с.
  • Касцюк, М. Дзевяты Усебеларускі з'езд Саветаў / Міхась Касцюк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 223. — ISBN 985-11-0041-2.