Пётр Мітрафанавіч Валавікоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Мітрафанавіч Валавікоў
Род дзейнасці старшыня калгаса
Дата нараджэння 31 кастрычніка 1918(1918-10-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 сакавіка 1996(1996-03-14) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Партыя
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы Герой Сацыялістычнай Працы медаль «Серп і Молат» медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адвагу» медаль «За баявыя заслугі» юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы»

Пётр Мітрафанавіч Валавікоў (31 кастрычніка 1918, в. Целяшы, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — 14 сакавіка 1996, Роўна, Украіна) — Герой Сацыялістычнай Працы (1958, 1988).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў школу-сямігодку, затым Гомельскі фінансава-эканамічны тэхнікум.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1936 годзе старэйшым бухгалтарам на станцыі Біра Яўрэйскай аўтаномнай вобласці. Увосень 1939 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Службу праходзіў у артылерыйскіх частках на Далёкім Усходзе. Пасля заканчэння артылерыйскага вучылішча ў сакавіку 1943 годзе быў накіраваны на фронт. Увесь баявы шлях прайшоў у складзе артылерыйскага палка 8-й кавалерыйскай дывізіі. Ваяваў на Цэнтральным, Заходнім, 1-м і 2-м Украінскіх франтах. Быў камандзірам агнявога ўзвода, афіцэрам разведкі.

Пасля звальнення ў запас у 1947 годзе жыў на Украіне. Працаваў бухгалтарам педагагічнага вучылішча ў Дубенскім раёне Ровенская вобласці. У 1950 годзе быў абраны старшынёй калгаса «Прагрэс» Дубенскага раёна. Умела кіраваў калгаснай вытворчасцю, забяспечыў гаспадарцы высокія даходы. У 1954 годзе калгас стаў удзельнікам Усесаюзнай выставы дасягненняў народнай гаспадаркі.

У 1961 годзе быў накіраваны ў калгас імя Жданава Гошчанскага раёна. За невялікі перыяд часу старшыня вывеў гаспадарку ў лік перадавых.

Быў дэлегатам XVII з’езда прафсаюзаў СССР, VI Усесаюзнага з’езда калгаснікаў, неаднаразова выбіраўся дэпутатам абласнога і сельскага Саветаў дэпутатаў працоўных.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 лютага 1958 годзе за асаблівыя заслугі ў развіцці сельскай гаспадаркі і дасягненне высокіх паказчыкаў па вытворчасці збожжа, цукровых буракоў, мяса, малака і іншых прадуктаў сельскай гаспадаркі і ўкараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту Пятру Мітрафанавічу Валавікову было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 жніўня 1988 годзе за выдатныя заслугі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці, вялікі асабісты ўклад у павелічэнне вытворчасці прадукцыі земляробства і жывёлагадоўлі на аснове інтэнсіўных тэхналогій і перадавых метадаў арганізацыі працы Пётр Мітрафанавіч Валавікоў быў узнагароджаны ордэнам Леніна і залатым медалём «Серп і Молат» і стаў двойчы Героем Сацыялістычнай Працы.

Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнамі Айчыннай вайны І-й і ІІ-й ступеняў, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Год 1944. Зарницы победного салюта : очерки, воспоминания, документы / [сост. М. В. Вербинский, Б. В. Самарин]. — Львов, 1979. — С. 46-47.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3, кн. 1 : Гомельская область. — С. 100.