Пётр Міхайлавіч Бахараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Міхайлавіч Бахараў
Дата нараджэння 7 студзеня 1920(1920-01-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 1986
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў пяхота,
унутраныя войскі
Званне
Падпалкоўнік
Падпалкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна | | Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені | | Ордэн Чырвонай Зоркі

Пётр Міхайлавіч Бахараў (7 студзеня 1920, в. Грыневічы, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 1986) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пётр Бахараў нарадзіўся 7 студзеня 1920 года ў вёсцы Грыневічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў у калгасе, пасля манцёрам радыёвузла ў сяле Ніжні Інгаш Краснаярскага краю. У 1940 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію.

З чэрвеня 1941 года — на Паўднёва-Заходнім, Бранскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м Беларускім франтах Вялікай Айчыннай вайны[1]. У 1943 годзе уступіў у ВКП(б). Да верасня 1943 года гвардыі лейтэнант Пётр Бахараў быў камсоргам батальёна 239-га гвардзейскага стралковага палка 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[2] пры фарсіраванні Дняпра ў Брагінскім раёне[1].

21[1] верасня 1943 разам са ўзводам бранябойшчыкаў Бахараў адным з першых пераправіўся праз Дняпро у раёне сяла Мысы Рэпкінскага раёна Чарнігаўскай вобласці, і ўзначаліў абарону плацдарма ад контратакі нямецкіх падраздзяленняў. У ходзе контратакі было падбіта 3 варожых танка[2]. 28 верасня група байцоў на чале з Бахаравым фарсіравала Днепр, ліквідавала варожы заслон на востраве, на правым беразе захапіла і ўтрымала плацдарм[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года гвардыі лейтэнант Пётр Бахараў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[2].

Пасля заканчэння вайны Бахараў служыў ва ўнутраных войсках МУС СССР. У 1967 годзе ў званні падпалкоўніка быў звольнены ў запас. Пражываў у Краснаярску[2]. Памёр у лістападзе 1986 года. Пахаваны ў Краснаярску[3].

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалёў[2].

Зноскі

  1. а б в г д Бахарев Пётр Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 46. — 737 с.
  2. а б в г д Бахарев Пётр Михайлович (руск.). [1]. Праверана 2012-2-13.
  3. Герои Советского Союза (руск.)(недаступная спасылка). [2]. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2012. Праверана 2012-2-13.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 357. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
  • Достоин звания героя. 2-е изд., перераб. и доп. Красноярск, 1975. / стр.115-116;
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск,1984. / стр.47.