Перайсці да зместу

Пётр Міхайлавіч Сямашка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Міхайлавіч Сямашка
Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Сцяг
6 жніўня 2004 — 4 снежня 2009
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Валянцін Зорын
Пераемнік Міхаіл Амельяновіч

Нараджэнне 8 кастрычніка 1949(1949-10-08) (75 гадоў)
в. Судабоўка, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць
Адукацыя Беларускі тэхналагічны інстытут (1972),
Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1987)

Пётр Міха́йлавіч Сяма́шка (нар. 8 кастрычніка 1949, в. Судабоўка, Смалявіцкі раён Мінскай вобласці, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Нарадзіўся ў 1949 годзе ў в. Судабоўка Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

У 1972 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут, у 1987 годзе — Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі.

З 1986 па 1995 гады займаў розныя пасады ў «Мінскзелянбудзе».

З 1995 па 2002 гады быў намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама, з 2002 года — кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёна горада Мінск.

З 6 жніўня 2004 года — міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь[1].

4 снежня 2009 вызвалены ад пасады міністра лясной гаспадаркі (у сувязі з выхадам у адстаўку)[2].

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2004 № 386 «Аб прызначэнні П. М. Сямашкі Міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  2. [https://web.archive.org/web/20160304222529/http://union.by/news/d1f1ec779ff2dd74.html Архівавана 4 сакавіка 2016. Архівавана 4 сакавіка 2016. Архівавана 4 сакавіка 2016. Архівавана 4 сакавіка 2016. Архівавана 4 сакавіка 2016. Архівавана 4 сакавіка 2016. Архівавана 4 сакавіка 2016. «Кіраўнік дзяржавы падпісаў указы аб вызваленні шэрагу службовых асоб» (руск.)] Архівавана 4 сакавіка 2016.