Міхаіл Міхайлавіч Амельяновіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Амельяновіч
сцяг
Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
12 сакавіка 2010 — 15 лютага 2018
Прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Пётр Сямашка
Пераемнік Віталь Дрожжа
 
Адукацыя Беларускі тэхналагічны інстытут (1980),
Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1999)
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Нараджэнне 2 студзеня 1958(1958-01-02) (62 гады)
в. Клюкавічы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць

Міхаі́л Міха́йлавіч Амельяно́віч (нарадзіўся 2 студзеня 1958, в. Клюкавічы Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2010—2018).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1980 годзе скончыў лесагаспадарчы факультэт Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава.

19801985 — ляснічы Асінаўскага лясніцтва ў Багушэўскім лясгасе Віцебскай вобласці.

19851997 — галоўны ляснічы Багушэўскага лясгасу.

19971999 — дырэктар Бешанковіцкага лясгасу Віцебскай вобласці.

У 1999 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1999 года — генеральны дырэктар Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання.

12 сакавіка 2010 года ўказам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2]. 15 лютага 2018 Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаных пасадаў міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча і міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко за непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыях[3].


Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]