Валянцін Паўлавіч Зорын
Валянцін Паўлавіч Зорын | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Чыгір Сяргей Лінг Уладзімір Ярмошын |
||||||
Папярэднік | Георгій Маркоўскі | ||||||
Пераемнік | Пётр Сямашка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 мая 1948 (74 гады) |
||||||
Адукацыя |
Полацкі лясны тэхнікум (1967), Беларускі тэхналагічны інстытут (1981) |
||||||
Навуковая ступень | кандыдат навук | ||||||
Навуковае званне | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Валянці́н Па́ўлавіч Зорын (нар. 2 мая 1948, в. Крывошын Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, прафесар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 2 мая 1948 года ў в. Крывошын Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
З 1963 па 1967 — вучыўся ў Полацкім лясным тэхнікуме. З 1975 па 1981 вучыўся ў Беларускім тэхналагічным інстытуце ім Кірава на лесагаспадарчым факультэце, спецыяльнасць - інжынер лясной гаспадаркі (завочна).
З 1969 па 1971 — памочнік ляснічага ў Лагойскім, а затым у Капыльскім лясгасе Мінскай вобласці.
З 1971 па 1974 — начальнік цэха шырспажыву Капыльскага лясгаса.
З 1974 па 1981 — ляснічы Колаўскага лясніцтва Капыльскага лясгаса.
З 1981 па 1984 — дырэктар Дратунскага ваеннага лясгаса.
З 1983 па 1985 — дырэктар Пухавіцкага лясгаса Мінскай вобласці.
З 1985 па 1994 — намеснік Міністра лясной гаспадаркі Беларусі.
З 17 кастрычніка 1994 па 1 лістапада 2001 быў міністрам лясной гаспадаркі Беларусі[1].
З 2002 — прафесар кафедры лесаўпарадкавання БДТУ.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
4 сакавіка 2008 года абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Устойлівае кіраванне лясамі і дынаміка ляснога фонду Беларусі».
Асноўныя навуковыя дасягненні:
- удзел у распрацоўцы праграм касмічнага маніторынгу лясоў Беларусі;
- ўлік і прагноз лясных рэсурсаў пры планаванні прыродакарыстання;
- ўкараненне аўтаматызаванай сістэмы ўліку лесасыравінных рэсурсаў.
Сааўтар двух манаграфій.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Старонка на Вікіпедзіі БДТУ (руск.)