Універсітэт (станцыя метро, Кіеў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Універсітэт»
укр.: Університет
Святошынска-Броварская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Universytet metro station Kiev 2010 01.jpg
Дата адкрыцця: 6 лістапада 1960 года
Праектная назва: Універсітэцкая
Раён: Шаўчэнкаўскі
Тып: пілонная, глыбокага залажэння
Тып платформаў: астраўная
Даўжыня платформаў, м.: 100,7 м
Шырыня платформаў, м.: 19.7 м
Узведзена: Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц: Пірагова, бульвара Тараса Шаўчэнкі
Час адкрыцця: 05:45
Код станцыі: 118
Суседнія станцыі: Тэатральная і Вакзальная
Commons-logo.svg Універсітэт на Вікісховішчы
Святошынска-Броварская лінія
ЦЧ «Навабелічы»
Навабелічы  +чыг
Акадэмістэчка
Жытомірская
Святошын  +чыг
Ніўкі
Гаванскі шляхаправод
Берасцейская  +чыг
Шуляўская
Політэхнічны інстытут
Вакзальная    +чыг   +чыг 
Універсітэт
Тэатральная 
Хрэшчатык 
Службовая галінка да Плошча Незалежнасці
Службовая галінка да Клоўскай
Арсенальная
Дняпро
Мост Метро праз р. Дняпро
Гідрапарк
Русанаўскі мост
Левабярэжная    +чыг
Шляхаправод над чыгункай
ЦЧ-1 «Дарныця»
Дарныця
Чарнігаўская
Лясная

Універсітэт (укр.: Університе́т) — станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Вакзальная» і «Тэатральная». Адкрыта 6 лістапада 1960 у складзе першай чаргі будаўніцтва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сваю назву станцыя атрымала ад галоўнага («чырвонага») корпуса універсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі. Побач са станцыяй таксама размешчаны Батанічны сад імя А. В. Фаміна, Уладзімірскі сабор, Нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя М. П. Драгаманава.

З 1986 года станцыя мае статус «помнік архітэктуры мясцовага значэння» [1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Класічны ўзор станцый метро 1950-х гадоў, глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы - сярэдняя і две залы з пасадкавымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Сярэдняя зала злучана з наземным вестыбюлем двума эскалатарнымі тунэлямі, паміж якімі размешчаны прамежкавы вестыбюль. У кожным эскалатарным тунэлю ўстаноўлена па тростужачнаму эскалатару.

Наземны вестыбюль ўяўляе сабой будынак квадратнай формы ў плане, перакрыты купалам з зборнага жалезабетону. Знаходзіцца на бульвары Тараса Шаўчэнкі. Да яго з абодвух бакоў прымыкаюць кароткія каланады, якія ўтвараюць ўваход у батанічны сад. Над кожнай з ўваходных/выходных дзвярэй вестыбюля размешчаны алюмініевыя вензелі з літарамі М - адзіныя ў кіеўскім метрапалітэне.

Абсталяванне[правіць | правіць зыходнік]

Афармленне станцыі ўяўляе сабой сінтэз архітэктуры і дэкаратыўнага мастацтва. У цэнтральным зале ў кожным пілоне бюсты славутых навукоўцаў і пісьменнікаў. У тарцы да 1992 года была размешчана скульптура Уладзіміра Леніна[2] (дэмантаваная, не захавалася). Абліцоўванне пілонаў карычнева-ружовым мармурам з белым дэкаратыўным арнаментам з гіпсу, карнізы з адліванага шкла і асвятлення за імі, складаны ўзор на падлозе робяць гэтую станцыю надзвычай прывабнай. Шляхавыя сцены спачатку былі выкладзены кафлянай пліткай, замененай пры рамонце ў 1996 годзе на новую.

Мармур, якім абліцаваная станцыя, багаты закамянеласцяў рэшткамі дагістарычных істот. Напрыклад, на пілоне пад бюстам Максіма Горкага, а таксама ў абліцоўванні сцен бакавога залы па першай каляіне можна знайсці вялікія зрэзы ракавін аманіту.

Фатаздымкі[правіць | правіць зыходнік]

Рэжым працы[правіць | правіць зыходнік]

Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» - 05:55
  • ст. «Акадэмгарадок» - 05:55

Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» - 00:23
  • ст. «Акадэмгарадок» - 00:24

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Аб’екты культурнай спадчыны ў г. Кіеве. (Аб’екты культурнай спадчыны Шаўчэнкаўскага раёна ў г. Кіеве.)(укр.) 
  2. Станцыя метро «Універсітэт», 5 лістапада 1960 // фота Мельніка М. А. — ЦДА КФФД імя Г. Пшанічнага. - Кіеў. (укр.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]