Піліп Кізевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Піліп Кізевіч
Піліп Кізевіч
Піліп Кізевіч
Род дзейнасці палітык, грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 15 лістапада 1898
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 1985(1985-01-17) (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Партыя
Член у

Пілі́п Кізе́віч (15 лістапада 1898, в. Стральцы[удакладніць], Гродзенскі павет — 17 студзеня 1985, Беласток) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 1926 года — скарбнік Гродзенскага павятовага камітэта Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У 1927 годзе становіцца членам Гродзенскай гарадской управы Таварыства беларускай школы. На выбарах у Сейм 1928 года ўваходзіў у склад Беларускага сялянска саюза.

На з’ездзе павятовых дэлегатаў Таварыства беларускай школы ў Гродне 12 ліпеня 1928 года быў абраны скарбнікам Гродзенскага акруговага і павятовага праўленняў Таварыства беларускай школы. Удзельнік Гродзенскага акруговага з’езда Таварыства беларускай школы 14 кастрычніка 1928 года, дзе абраны дэлегатам на агульны сход ТБШ у Вільні. Быў сябрам Галоўнай управы ТБШ. Часта друкаваўся ў «Летапісе Таварыства беларускай школы» і іншых выданнях.

На яго імя было аформлена валоданне беларускай кнігарняй у Гродне. 7 ліпеня 1929 года арыштаваны паліцыяй. У 1932–1933 гадах разам з сябрамі Беластоцкай акруговай управы ТБШ ладзіць цыкл лекцый па ўсёй акрузе.

Пасля Другой сусветнай вайны жыў у Беластоку. У верасні 1949 года на Беласточчыне сталі арганізоўвацца школы з беларускай мовай навучання. У 1950 годзе быў прыняты на пасаду візітатара школ. Тры гады працаваў на ніве беларускай асветы на Беласточчыне.

Увайшоў у аргкамітэт па стварэнні Беларускага грамадска-культурнага таварыства (БГКТ). 26 лютага 1956 года адбыўся першы з’езд таварыства, на якім ён быў абраны намеснікам старшыні Галоўнага праўлення БГКТ.

Працаваў дырэктарам прадпрыемства гарадскога водазабеспячэння.

Пахаваны на могілках каталіцкай парафіі Усіх Святых у Беластоку.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]