Пінхус Крэмень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пінхус Крэмень
фр.: Pinchus Kremegne
Фатаграфія
Дата нараджэння 28 ліпеня 1890(1890-07-28)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 красавіка 1981(1981-04-05)[2][3][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, скульптар
Вучоба
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм і Парыжская школа[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пінхус Крэмень (фр.: Pinchus Krémègne; 28 ліпеня 1890, Жалудок, каля Ліды, Расійская імперыя5 красавіка 1981, Серэ, дэпартамент Усходнія Пірэнеі, Францыя) — французскі мастак Парыжскай школы. Акрамя жывапісу, займаўся таксама скульптурай і графікай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і, бацька — рамеснік. У 1909—1910 вучыўся ў мастацкай школе Вільні, дзе пазнаёміўся з Суціным і Кікоіным.

У 1912 пасяліўся ў Парыжы, у інтэрнацыянальным інтэрнаце мастакоў «Вулей» (фр.: La Ruche). Пазнаёміўся з Шагалам, Лежэ, Цадкіным, Мадыльяні, Дэрэнам. У 1914 выставіў тры скульптурныя працы ў Салоне незалежных.

У Першую сусветную вайну жыў у Парыжы. У гэты перыяд яго карцінамі пачалі цікавіцца парыжскія калекцыянеры (Поль Гіём, Леапольд Збароўскі). У 1918 пасяліўся ў серцы, прыязджаў у Парыж, у 1920-я гады шмат падарожнічаў (Корсіка, Швецыя).

Другую сусветную вайну правёў на поўдні Францыі, у дэпартаменце Карэз, быў наёмным работнікам у вёсцы. У 1945 пасяліўся ў Серэ.

Пахаваны ў Парыжы на могілках Манпарнас.

Дзевяць яго жывапісных твораў захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[4].

Зноскі

  1. а б Pinchus Kremegne // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Pinchus KremegneOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  4. Кремень Пинхус Архівавана 29 жніўня 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • George W. Kremegne. Paris: Triangle, 1930
  • Diehl G. Kremegne ou l’expressionnisme sublimé. Paris: Navarin editeur, 1990
  • Kremegne. Chartres: Musée des Beaux-Arts de Chartres, 1996