Восіп Цадкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Восіп Цадкін
Фатаграфія
Дата нараджэння:

14 ліпеня 1890(1890-07-14)[1][2][3][4][5]

Месца нараджэння:

Віцебск, Віцебская губерня, Расійская імперыя[6]

Дата смерці:

25 лістапада 1967(1967-11-25)[1][2][3][4][5] (77 гадоў)

Месца смерці:

Парыж, дэпартамент Сена, Францыя

Месца пахавання:

Могілкі Манпарнас[d][7]

Грамадзянства:

Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of the Soviet Union (1955-1980).svg СССР

Жонка:

Valentine Prax[d]

Род дзейнасці:

скульптар, мастак, гравёр, прафесар універсітэта

Жанр:

Абстракцыянізм

Вучоба:

Нацыянальная вышэйшая школа прыгожых мастацтваў
Chelsea College of Art and Design[d]

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
Восіп Цадкін (1914)

Восіп Цадкін (фр.: Ossip Zadkine, уласна Іосель Аронавіч Цадкін; 14 ліпеня 1890, Віцебск — 25 лістапада 1967, Нёі-сюр-Сен, Францыя) — французскі скульптар, паходзіў з сям'і яўрэя і шатландкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

«Арфей», 1956

Цадкін нарадзіўся 14 ліпеня 1890 у Віцебску. Бацька, Яфім Цадкін, хрысціўся, быў прафесарам класічных моў у Смаленскай семінарыі, маці — Сафі Лестэр — паходзіла з сям'і шатландскіх караблебудаўнікоў. Вучыўся ў Віцебскай школе. У 1905 быў адпраўлены да сваякоў на поўнач Англіі, браў урокі скульптуры ў мясцовай мастацкай школе. У 1905—1909 жыў у Лондане, пастаянна наведваў Брытанскі музей, вучыўся ў Політэхнічнай школе. З 1910 пасяліўся ў Парыжы, на Манпарнас, працаваў у «Вуллі» («Ла руш»). У 1911 яго працы былі выстаўлены ў восеньскім Салоне і Салоне незалежных. Зблізіўся з Апалінэрам, Брынкушы, Пікаса, Бурдэлем, Мацісам, Дэланэ, Мадыльяні (які пакінуў графічны партрэт Цадкіна, 1913—1914). У 1914—1915 выстаўляўся ў Берліне, Амстэрдаме, Лондане. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, быў атручаны газамі, дэмабілізаваны ў 1917, перажыў зацяжны душэўны крызіс.

У 1921 выйшла першая манаграфія пра Цадкіна ўплывовага мастацкага крытыка Марыса Рэйналя. Яго выстаўкі прайшлі ў Токіа, Грэноблі, рэтраспектыва яго работ была прадстаўлена ў 1926 у Парыжы.

У 1939—1945 жыў у ЗША.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

«Возера», 1925. Паштовая марка Беларусі

У доме на парыжскай вуліцы д'Асас (VI акруга), дзе Цадкін пасяліўся ў 1928, пасля яго смерці адкрыты музей. Імем скульптара названая вуліца ў XIII акрузе Парыжа.

Літаратура пра мастака[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах, Т.17, Мн., 2003, С.81
  • Raynal M. Ossip Zadkine. Rome: Éditions «Valori Plastici», 1921
  • Ossip Zadkine. Santpoort: C.A. Mees, 1929
  • Cassou J. Ossip Zadkine. Amriswil: Bodensee-Verlag, 1962
  • Spiteris T. Ossip Zadkine. Milano: Fratelli Fabbri, 1966.
  • Ossip Zadkine: plastiken, gouachen, zeichnungen, tapisserien. Köln: Lempertz Contempora, Kunsthaus Lempertz, 1966
  • Sculpture by Ossip Zadkine, 1890—1967. New York: Hirschl and Adler Galleries Inc., 1971
  • Lecombre S. Ossip Zadkine: l'œuvre sculpté. Paris: Paris-Musées, 1994
  • André Lhote, Ossip Zadkine: l'esprit d'une époque. Nice: G. Gardette, 1998

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Ossip Zadkine
  3. 3,0 3,1 Osip Alekseevich Zadkine // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 Ossip Zadkine // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. 5,0 5,1 Ossip Zadkine // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118636057 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  7. https://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article1023 Праверана 3 студзеня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]