Міхаіл Кікоін
Міхаіл Кікоін | |
---|---|
фр.: Michel Kikoine | |
Дата нараджэння | 31 мая 1892[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лістапада 1968[1][5][…] (76 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Дзеці | Жак Янкель[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт і нацюрморт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм і Парыжская школа[d] |
![]() |
Міхаіл Кікоін (Мішэль Кікоін, фр.: Michel Kikoïne; 31 мая 1892, Гомель — 4 лістапада 1968, Парыж) — беларускі і французскі мастак яўрэйскага паходжання, прадстаўнік Парыжскай школы(руск.) бел..
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і камерсанта ў Гомелі. У хуткім часе сям'я пераехала ў г. Рэжыцу Віцебскай губерні (цяпер Рэзэкнэ, Латвія). У 1904 сям'я перабралася ў Мінск.
Вучыўся ў прыватнай школе мастака Я. Кругера (Минск, 1907—1910), потым у малявальнай школе мастака І. Трутнева(руск.) бел. (Вільня, 1910—1912). З'ехаў у Парыж у 1912, дзе пасяліўся ў інтэрнаце бедных мастакоў «Вулле»(руск.) бел. («La Ruche»). На працягу некалькі месяцаў занімаўся ў парыжскай Нацыянальнай вышэйшай школе.
З 1914 прымаў удзел у выстаўках Восеньскага салона(руск.) бел. і салона Незалежных(руск.) бел. у Парыжы.
У 1920 выконваў абавязкі сакратара Восеньскага салона.
Першыя персанальныя выстаўкі прайшлі ў 1919 (галерэя «Cheron») і 1924 (галерыі «Netter», «L. Zborovsky»).
У 1924 атрымаў французскае грамадзянства.
Удзельнічаў у выстаўке сучаснага французскага мастацтва ў Маскве (1928).
З 1928 працаваў ва ўласным атэлье–майстэрні на Манпарнасе, актыўна ўдзельнічаў у шматлікіх выстаўках.
У 1968 памёр у Парыжы ў сваёй майстэрні.
Яго сын — французскі мастак Якаб Кікоін (14 красвіка 1920 — 20 красавіка 2020[7], псеўданім Жак Янкель(фр.) бел.). Разам з сястрой Клэр (нар. 1915) ён заснаваў Фонд Кікоіна пад эгідай грамадскай арганізацыі «Fondation du Judaïsme Français».
У экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь знаходзіцца адзін твор М. Кікоіна[8]. У карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк»(руск.) бел. налічваецца шэсць жывапісных работ мастака.
Па замове ААТ «Белгазпрамбанк» быў зняты фільм «Михаил Кикоин. Поэтический мир на холсте».
Публічныя зборы[правіць | правіць зыходнік]
- Musée d'art et d'histoire du Judaïsme (Парыж, Францыя) — http://www.mahj.org/
- Museum voor Moderne Kunst (Астэндэ, Фландрыя, Бельгія) — http://www.pmmk.be/
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Michel Kikoine — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Michel Kikoine // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 12 красавіка 2020.
- ↑ Michel Kikoïne
- ↑ Netherlands Institute for Art History
- ↑ Le peintre presque centenaire était très attaché à l’Yonne
- ↑ Урачыстая цырымонія перадачы ў дар жывапіснага твора Міхаіла Кікоіна (1892–1968) «Нацюрморт» (бел.) . Национальный художественный музей Республики Беларусь.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Владимир Счастный. Художники Парижской школы из Беларуси: эссе, биографии, путеводитель. - 2-е изд., переработанное и дополненное. - Минск : Четыре четверти, 2012. - 173 с. - ISBN 978-985-7026-60-9.
- Kikoïne: Les pionniers de l’Ecole de Paris. Textes de Ariel Kyrou et al., Ed. de l’Albaron, Thonon-les-Bains (Fondation Kikoïne),1996.
- Kikoïne et ses amis de l’École de Paris (Paris: Fondation Kikoïne, sous l’égide du Judaïsme Français, 1993).
- Kikoïne, un maître de l'Ecole de Paris. Textes de Jean-Marie Dunoyer et Gilles Néret. Ed. Arte, Adrien Maegt, Paris, 1987.
- Hommage a Kikoine: [Catalogue]. Galerie de France. Paris, 1973.
- Kikoine. Catalogue Raisonné sur l'oeuvre de Kikoïne / Préface de Jean Cassou: Textes Edouard Roditi, Mendel Mann, Jacques Yankel. Paris: Ed. d’Art H. Piazza, 1973.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() | |
---|---|
Работы Міхаіла Кікоіна | |
![]() |
«Нацюрморт», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь |
- Михаил Кикоин // на сайце artbelarus.by
- Michel Kikoïne // www.photo.rmn.fr.