Перайсці да зместу

Карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Карпаратыўная калекцыя Белгазпромбанка — збор твораў мастацтва Белгазпрамбанка, які налічвае больш за 100 артэфактаў[1]. Ядро калекцыі складаюць творы мастакоў Парыжскай школы — ураджэнцаў Беларусі[2][3]. Калекцыя фарміруецца ў рамках рэалізацыі нацыянальнага гісторыка-культурнага праекта «Арт-Беларусь». 35 экспанатаў збору ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь[4][5].

Пачатак фарміравання калекцыі быў пакладзены ў 2011 годзе, калі Белгазпрамбанк у цесным узаемадзеянні з Нацыянальнай камісіяй па справах ЮНЕСКА (тагачасны старшыня камісіі — Уладзімір Шчасны) набыў у Надзін Нешавер, эксперта па Парыжскай школе 1905—1939 гг.[6], шэраг твораў Пінхус Крэменя, Міхаіла Кікоіна, Восіпа Любіча, Шрага Царфіна[7] — мастакоў Парыжскай школы яўрэйскага паходжання, якія нарадзіліся на Беларусі.

Далейшае папаўненне калекцыі банк ажыццяўляў праз пакупкі на сусветных аўкцыёнах («Крысціс», «Сотбіс», «Артк’юрыал», «Макдугалс») і ў прыватных уладальнікаў. У 2012 годзе на таргах «Крысціс» у Лондане Белгазпрамбанк набыў працы Марка Шагала «Закаханыя» (1981) і Хаіма Суціна «Вялікія лугі ў Шартры з віядукам» (каля 1934)[8] — першыя ў Беларусі арыгінальныя жывапісныя творы гэтых сусветна вядомых мастакоў. Аднак, найбольш каштоўным набыццём Белгазпрамбанка стала карціна Суціна «Ева»[9], набытая на аўкцыёне «Сотбіс» у 2013 годзе за 1 805 000 долараў — самы дарагі мастацкі твор, набыты за гады незалежнасці Беларусі[10].

У 2018 годзе ў Беларусі з’явілася трэцяя праца Суціна — палатно «Заснулая з кнігай. Мадлен Кастэн».[11] Партрэт набыты банкам у Вялікабрытаніі за £ 359 тыс.[12]

Мастакі калекцыі

[правіць | правіць зыходнік]

Мастакі Парыжскай школы з Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтары, блізкія да мастакоў Парыжскай школы

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтары праекта «Арт-Беларусь»

[правіць | правіць зыходнік]
Дата правядзення Назва выставы Музей Горад Краіна
верасень 2012 — студзень 2013 Мастакі Парыжскай школы з Беларусі[13] Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Мінск Беларусь
люты 2013 — красавік 2013 Мастакі Парыжскай школы з Беларусі Палац Румянцавых — Паскевічаў Гомель Беларусь
май 2013 — ліпень 2013 Мастакі Парыжскай школы з Беларусі Віцебскі мастацкі музей Віцебск Беларусь
март 2014 — ліпень 2014 Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Мінск Беларусь
верасень 2014 — лістапад 2014 Мастакі Парыжскай школы з Беларусі[14] Віленская карцінная галерэя Вільнюс Літва
кастрычнік 2015 — лістапад 2015 Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам Палац мастацтва Мінск Беларусь
люты 2016 — красавік 2016 Час і творчасць Леона Бакста Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Мінск Беларусь
красавік 2016 — чэрвень 2016 Час і творчасць Леона Бакста[15] Віленская карцінная галерэя Вільнюс Літва
ліпень 2016 — кастрычнік 2016 Час і творчасць Леона Бакста[16] Мастацкі музей «Рыжская біржа» Рыга Латвія
  1. ↑ Карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка(недаступная спасылка). Арт-Беларусь (1 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2016. Праверана 1 чэрвеня 2016.
  2. ↑ Белгазпрамбанк прадставіў калекцыю работ мастакоў Парыжскай школы з Беларусі. Беларускае бюро ПРАЙМ-ТАСС (21 верасня 2012). Праверана 16 верасня 2014.
  3. ↑ Мастацтва 2012, № 12 (снежань).
  4. ↑ В Беларусь назаўжды вярнуліся карціны Шагала і Суціна(недаступная спасылка). Интерфакс-Запад (9 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2017. Праверана 21 лістапада 2014.
  5. ↑ Аб праекце «Арт-Беларусь». Арт-Беларусь (14 жніўня 2017). Праверана 14 жніўня 2017.
  6. ↑ Надин Нешавер, эксперт Парижской школы 1905-1939.
  7. ↑ Надежда Белохвостик. Председатель правления Белгазпромбанка Виктор Бабарико: «Стыдно, когда на родине Шагала нет ни одной его работы». Комсомольская правда в Беларуси (30 мая 2012). Праверана 17 верасня 2014.(недаступная спасылка)
  8. ↑ Калекцыі карцін беларускіх банкаў. infobank.by (20 лістапада 2012). Праверана 16 верасня 2014.
  9. ↑ Описание лота «„Ева“ Хаима Сутина» (англ.)(недаступная спасылка). sothebys.com (7 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2020. Праверана 18 верасня 2014.
  10. ↑ О.М.. На выставе «10 стагоддзяў мастацтва Беларусі» пакажуць карціну за мільён. CityDog.by (26 сакавіка 2014). Праверана 16 верасня 2014.
  11. ↑ Галина КОЖЕВНИКОВА. В Минске появилась третья картина Сутина. Случайно(недаступная спасылка). naviny.by (20 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2020. Праверана 3 студзеня 2019.
  12. ↑ Татьяна Маркина. Дейнека и Сутин лидировали на MacDougall’s (руск.). The Art Newspaper Russia (7 чэрвеня 2018). Праверана 3 студзеня 2019.
  13. ↑ Художники Парижской школы из Беларуси. Из коллекции Белгазпромбанка, музейных и частных собраний. С 22 сентября 2012 до 14 января 2013(недаступная спасылка). Сайт Национального художественного музея Республики Беларусь (9 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 17 верасня 2014.
  14. ↑ Алина Гришкевич. На выставке в Вильнюсе представлены произведения всемирно известных белорусских художников Парижской школы(недаступная спасылка). БелТА (9 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2014. Праверана 17 верасня 2014.
  15. ↑ Наталия Зверко. В Вильнюс привезли картину Бакста за миллион. Delfi.lt (29 красавіка 2016). Праверана 2 чэрвеня 2016.
  16. ↑ Александр Малнач. Всем миром: выставка «Лев Бакст и его время» открылась в Риге(недаступная спасылка). BaltNews.lv (6 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2016. Праверана 10 лістапада 2016.