Пётр Апанасавіч Бузук

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з П. Бузук)
Jump to navigation Jump to search
Пётр Апанасавіч Бузук
Пётр Апанасавіч Бузук.jpg
Дата нараджэння 2 ліпеня 1891(1891-07-02) ці 1 ліпеня 1891(1891-07-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 1938(1938-12-07) (47 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, паэт
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар
Commons-logo.svg Пётр Апанасавіч Бузук на Вікісховішчы

Пётр Апанасавіч Бузук (псеўданім і крыптанімы: П.Росіч; П. Б.; П. Р.; П.Р-ч; Р-ч; 2 ліпеня 1891, в. Шарпены Бендэрскага павета — 7 снежня 1938, г. Волагда, НКВД) — лінгвіст-славіст, літаратуразнавец, паэт, празаік, педагог[1][2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Ціраспальскім рэальным вучылішчы (1904—1910), потым на гісторыка-філалагічным факультэце Новарасійскага ўніверсітэта ў Адэсе (скончыў у 1916)[2], выкладаў у гэтым універсітэце рускую мову. Прадстаўнік расійскай параўнаўча-гістарычнай школы мовазнаўства[1]. Вучань Б. М. Ляпунова(руск.) бел., аднаго з вядучых прадстаўнікоў адэскай мовазнаўчай школы. З 1920 дацэнт Наварасійскага ўніверсітэта. З 1924 — доктар філалагічных навук. Па запрашэнні рэктара БДУ У. Пічэты з восені 1925 працаваў у Мінску[2]. У 1926 перайшоў у Інбелкульт, з 1929 старшыня дыялекталагічнай камісіі[1][2].

Арыштаваны ДПУ БССР 6 жніўня 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі», праз некаторы час вызвалены. З 1931 дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР[1]. Адначасова з 1931 загадваў кафедрай мовазнаўства ў МВПІ[2]. Як дырэктар Інстытут мовазнаўства, кіраваў працай па падрыхтоўцы праекту граматычнай рэформы 1933 года[1].

Зноў арыштаваны 9 лютага 1934. Па пастанове «тройкі» пры ДПУ БССР ад 3 кастрычніка 1934 высланы ў Волагду тэрмінам на 3 гады. У 1934—1935 працаваў бібліятэкарам, потым выкладаў нямецкую мову ў Валагодскім педінстытуце(руск.) бел.. Пасля сканчэння тэрміну высылкі зноў арыштаваны 15 ліпеня 1937. Прысуджаны да расстрэлу. Па першым прысудзе рэабілітаваны 26 кастрычніка 1956; па другім — 31 студзеня 1956; цалкам рэабілітаваны 1 чэрвеня 1988[1].

Навуковая і творчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў праблемы праславянскай мовы, праблемы ўтварэння асобных моўных груп эпохі праславянскага адзінства[2], пытанні агульнага і параўнальнага мовазнаўства, распрацоўваў пытанні беларускай лінгвістычнай геаграфіі. Аўтар першага дыялекталагічнага атласа беларускай мовы «Спроба лінгвістычнае геаграфіі Беларусі. Ч.1. Фонэтыка і марфалёгія. Вып. 1-ы. Гаворкі Цэнтральнае і Ўсходняе Беларусі і суседніх мясцовасцей Украіны і Вялікарусіі ў першай чвэрці XX в.» (1928)[2]; атлас быў першай такой працай для ўсходнеславянскіх моў, а па сутнасці, і для славянскіх моў наогул, а з п. гл. метадалогіі — фактычна, і першай лінгвагеаграфічнай працай[1].

Даследаваў узаемаадносіны літаратурнай мовы і дыялектаў, культуру беларускай мовы, станаўленне правапісных і графічных нормаў. Вывучаў узаемасувязі ўкраінскай і беларускай моў[2][3].

Пад псеўданімам П. Росіч[2] выступаў у друку з апавяданнямі, вершамі[2], перакладамі. У 1928 стаў сябрам «Маладняка»[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль.. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 2,9 Бузук Пётр Афанасьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 87. — 737 с.
  3. «Взаимоотношения между украинским и белорусским языками», 1926

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]