Перайсці да зместу

Павел Васільевіч Харламповіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з П. В. Харламповіч)
Павел Васільевіч Харламповіч
Дата нараджэння 4 лютага 1884(1884-02-04)
Месца нараджэння
Дата смерці XX стагоддзе
Грамадзянства
Род дзейнасці нумізмат
Навуковая сфера нумізматыка, археалогія
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Васільевіч Харламповіч (4 лютага 1884, в. Рагачы, Пружанскі павет (Расійская імперыя), Гродзенская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — 13 мая 1953, Пенза, РСФСР) — беларускі нумізмат. Першы беларускі даследчык манетных скарбаў Беларусі.

Нарадзіўся ў сям'і святара. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю (1908)[1], потым юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта (1912). Працаваў у судовых установах.

У 19201925 гадах член Мінскага таварыства гісторыі і старажытнасцяў. У 2-й палове 1920-х гадоў дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея. У 1928 годзе прымаў удзел у археалагічных даследаваннях курганных могільнікаў каля Заслаўя. Член гісторыка-археалагічнай і этнаграфічнай секцый Інстытута беларускай культуры. Выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1929 годзе пазбаўлены працы, арыштаваны. У 1931 года высланы на Поўнач СССР.

З 1946 працаваў у Пензенскім абласным краязнаўчым музеі намеснікам дырэктара па навуковай рабоце.

Манетныя скарбы, знойдзеныя ў Беларусі, у зборах Беларускага Дзяржаўнага Музея. Менск, 1927
  • Манетныя скарбы, знойдзеныя ў Беларусі, у зборах Беларускага дзяржаўнага музея // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1927. — № 1. — С. 303—344.
  • Монетні знахідкі на Першомайщіні // ВОКК. Секція археологія. — 1930. — № 4/5. — С. 153—154. (укр.)
  • Нумізматічні знахідкі на Першомайщіні, що надійшлі до краезнавчого округового Першомайського музею за час з 18/XII 1927 р. по 18/XII 1929 р. // ХрАМ. — 1931. — № 3. — С. 57 — 65. (укр.)
  • Праскія грошы ў беларускіх манетных скарбах // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1927. — № 1. — С. 293—302.
  • Пяцігоддзе Беларускага дзяржаўнага музея // Наш край. — 1927. — № 1. — С. 10 — 16.
  • Справаздача Беларускага дзяржаўнага музея // Асвета. — 1925. — № 3. — С.

Зноскі

  1. Алфавитный список студентов, фармацевтов и посторонних слушателей Императорского Варшавского университета на 1910-1911 академический год. С. 166.
  • Калубовіч, А. На крыжовай дарозе: Успаміны / Аўген Калубовіч. — Клыўлэнд: [б. в.], 1986. — 252 с.: партр. — С. 96.
  • Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991: Энцыклапедычны даведнік: У 3 т. / Леанід Маракоў. Т. 2: Лавіцкі — Ятаўт. — Мн.: Athenaeum, 2002. — 378 с. — ISBN 985-6374-05-7.
  • Скалабан, В. У. Харламповіч Павел Васільевіч / В. У. Скалабан // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 632. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Тюстин, А.В. След в науке: биобиблиографический справочник сотрудников Пензенского государственного краеведческого музея 1905-2005 гг. Пенза, 2005.  — С. 82.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 551. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).