Рагачы (Бярозаўскі раён)
Вёска
Рагачы
|
Рагачы́[1] (трансліт.: Rahačy, руск.: Рогачи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 23 км ад Бярозы, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 1897 года в. Рагачы ў Наскоўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Каля вёскі знаходзілася лясная кантора.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 г да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы.
З 1921 года ў складзе Наскоўскай гміны Палескага ваяводства. Польшчы, з 1926 года ў Сялецкай гміне.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Сашыцкім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 6 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 6 воінаў-землякоў. З 1954 года ў Сялецкім сельсавеце. Паводле перапісу 1970 года — у калгасе «Усход».
Планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Планіровачна складаецца з кароткай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, і асобных участкаў забудовы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1897 — 18 двароў, 125 жыхароў, пры лясной канторы — 1 двор, 8 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 11 двароў, 15 жыхароў.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Павел Васільевіч Харламповіч (1884—?) — нумізмат, першы беларускі даследчык манетных скарбаў на тэрыторыі Беларусі
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Рагачэ́
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх