Радзівон Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Радзівон Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі
Родион Анатольевич Бонч-Осмоловский.jpg
 
Дзейнасць: эканаміст, публіцыст
Нараджэнне: 23 студзеня 1884(1884-01-23)
Блонь, Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя
Смерць: 10 кастрычніка 1938(1938-10-10) (54 гады)
Чымкент, Паўднёва-Казахстанская вобласць, Казахская ССР, СССР
Бацька: Анатоль Восіпавіч Бонч-Асмалоўскі
Маці: Варвара Іванаўна Бонч-Асмалоўская
Жонка: Марыя Сяргееўна Кавалік[d]

Радзівон Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі (23 студзеня 1884, маёнтак Блонь, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 10 кастрычніка 1938, Чымкент, Паўднёва-Казахстанская вобласць, НКУС) — беларускі эканаміст, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Анатоля і Варвары Бонч-Асмалоўскіх.

У 1904—1908 гадах член партыі эсэраў, за што быў асуджаны на 3 гады зняволення. Спрабаваў уцячы праз падкоп; закаваны ў кайданы. Пасля вызвалення ў 1912—1915 гадах вучыўся на Пецярбургскіх вышэйшых сельскагаспадарчых курсах, затым працаваў у земскім харчовым камітэце. У 1916—1917 гадах у арміі. У 1917—1921 гадах у земскіх установах Ігумена (Чэрвеня) і Мінска. З 1923 года сакратар, загадчык сельскагаспадарчай секцыі Дзяржплана БССР. Распрацоўваў праблемы аднаўлення народнай гаспадаркі, хутарызацыі, развіцця кааперацыі. Па гэтых тэмах выступаў у друку.

Арыштаваны ДПУ БССР 5 ліпеня 1930 года па справе «Беларускага філіяла Працоўнай сялянскай партыі». У 1931 годзе асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Прысуд заменены на 10 гадоў ППЛ. Да 1936 года працаваў на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала. За ўзорную працу датэрмінова вызвалены. У 1938 годзе быў эканамістам-планавіком у Чымкенце. Арыштаваны органамі НКУС у чэрвені 1938 года. «Тройка» пры Упраўленні НКУС па Паўднёва-Казахстанскай вобласці 10 кастрычніка 1938 года вынесла рашэнне аб расстрэле. Рэабілітаваны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
    • Микула Е. Забытые имена: Родион Бонч-Осмоловѓский // Человек и экономика. 1992, № 10.
    • ЭГБ, т. 2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]