Разам (партыя)
Разам | |
---|---|
Лідар | Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка |
Дата заснавання | 31 жніўня 2020 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Дэвіз | Разам — пераможам! |
Сайт |
razam.party (руск.) babariko.vision |
«Ра́зам» (руск.: Вместе) — беларуская партыя, пра стварэнне якой абвясцілі Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава і штаб Віктара Бабарыкі.[1][2] Паводле заявы стваральнікаў, партыя не закране працу Каардынацыйнай Рады.[3][4]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Зварот пра стварэнне партыі быў запісаны 14 чэрвеня 2020 года на выпадак, калі Віктар Бабарыка не зможа ўдзельнічаць у выбарах. У відэа адзін з членаў каманды перадвыбарчага штабу, Марыя Калеснікава, таксама анансуе назву будучай партыі — «Разам»[5].
Бабарыка назваў асноўнымі задачамі партыі правядзенне канстытуцыйнай рэформы і аб’яднанне грамадзянскіх ініцыятыў. Аднак ужо праз тыдзень Марыя Калеснікава і іншыя члены каманды былі затрыманыя або пакінулі тэрыторыю Рэспублікі Беларусь[6][7][8]. Стваральнікі партыі цалкам прызнаюць, што Святлана Ціханоўская атрымала большасць галасоў і здабыла перамогу на выбарах 9 жніўня 2020 года[9].
29 сакавіка 2021 года каманда Віктара Бабарыкі абвясціла пра канкрэтныя крокі па стварэнні партыі, запланаваўшы ўстаноўчы з’езд на канец вясны 2021 года. У аргкамітэт ізноў стваранай партыі акрамя Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай увайшлі таксама Максім Баграцоў, Дзмітрый Падалінскі, Іван Краўцоў, а таксама сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч[10]. Паводле даных аргкамітэта, за тры дні пасля абвяшчэння пра стварэнне партыі было атрымана 4400 заявак[11].
На думку стваральнікаў партыі галоўнае ў бягучым моманце — дамагацца патрабаванняў, якія кансалідавана агучаны Каардынацыйнай Радай і грунтуюцца на перадвыбарчай праграме Святланы Ціханоўскай. Сябры партыі «Разам» будуць браць актыўны ўдзел у рабоце Каардынацыйнай Рады і спрыяць вырашэнню ўнутрыпалітычнага крызісу праз дыялог.
Змяненне Канстытуцыі было ініцыявана Віктарам Бабарыкам 19 чэрвеня 2020 года праз правядзенне Рэферэндума і з’яўляецца адной з галоўных доўгатэрміновых палітычных задач. На думку стваральнікаў партыі без абмежавання тэрмінаў паўнамоцтваў прэзідэнта, без пэўнага раздзялення ўладаў, без рэальнай працы парламента няма магчымасці сфарміраваць эфектыўную сістэму кіравання дзяржавай.[12]
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Палітолагамі даволі скептычна ацэньвалася магчымасць афіцыйнай рэгістрацыі партыі, бо партыі ў Беларусі не рэгіструюцца з 2000 года і Аляксандру Лукашэнку легалізацыя дзейнасці Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай не патрэбна.[13] Разам з тым, журналісты і палітычныя аглядальнікі адзначаюць, што структурызацыя часткі прыхільнікаў перамен не шкодная, але гэта робіцца так, што нават сябры прэзідыума Каардынацыйнай рады не ведаюць пра стварэнне партыі.[14]
Часта звяртаюць увагу на прарасійскія выказванні членаў партыі[15][16][17][18][19][20]. На старонцы партыі ёсць заява: «Русский язык — это наш культурный, социальный, исторический, научный, экономический актив, который на протяжении многих лет помогал беларусам развиваться, расти, быть частью великих достижений, открытий и свершений»[21].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "Штаб Віктара Бабарыкі абвясціў аб стварэнні новай партыі «Разам»". Беларускае Радыё Рацыя. 2020-09-01. Праверана 2020-09-12.
- ↑ "Партия «Вместе»: Мария Колесникова и Виктор Бабарико на видео объявили о создании политической партии"(руск.). Камсамольская праўда. 2020-09-01. Праверана 2020-09-12.(недаступная спасылка)
- ↑ "Партия "Вместе" не заменит Координационный совет – Знак"(руск.). Интерфакс-Запад. 2020-09-07. Архівавана з арыгінала 8 верасня 2020. Праверана 2020-09-12.
- ↑ "Партия экс-соперника Лукашенко решила сотрудничать с советом оппозиции"(руск.). РБК . 2020-09-01. Праверана 2020-09-12.
- ↑ "Белорусские оппозиционеры объявили о создании партии «Вместе»". РБК(руск.). 2020-09-01. Архівавана з арыгінала 2021-05-26. Праверана 2021-08-13.
- ↑ "Мария Колесникова арестована и находится в СИЗО в Минске". Ведомости(руск.). 2020-09-09. Архівавана з арыгінала 2021-08-14. Праверана 2021-08-14.
- ↑ "Белорусских оппозиционеров Кравцова и Родненкова задержали на Украине". РИА Новости(руск.). 2020-09-08. Архівавана з арыгінала 2021-08-14. Праверана 2021-08-14.
- ↑ Кирилл Кривошеев (2020-09-09). "В Минске задержан член президиума координационного совета оппозиции Знак". Комерсантъ(руск.). Архівавана з арыгінала 2021-08-14. Праверана 2021-08-14.
- ↑ "Партия «Вместе» признает победу Тихановской на выборах"(руск.). Газета.Ru . 2020-09-01. Праверана 2020-09-12.
- ↑ "Штаб Бабарико заявил о создании партии "Вместе"". ТАСС(руск.). 2021-03-29. Архівавана з арыгінала 2021-05-09. Праверана 2021-08-13.
- ↑ "Заявки на вступление в партию Бабарико подали более 4 тысяч человек". Navivy.by(руск.). 2021-03-31. Архівавана з арыгінала 2021-08-13. Праверана 2021-08-13.
- ↑ "«Пратэст без структураў — гэта кісель». Каму і навошта трэба партыя Бабарыкі". Беларуская служба Радыё «Свабода». 2020-09-01. Праверана 2020-09-12.
- ↑ "Валерый Карбалевіч: Шанцы на рэгістрацыю партыі «Разам» блізкія да нуля". Новы Час. 2020-09-02. Праверана 2020-09-12.
- ↑ "Партия Бабарико: Вместе или раскол?"(руск.). «Салідарнасць». 2020-09-01. Праверана 2020-09-12.
- ↑ ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ. Бабарыка: куратар з КГБ, чый Крым, Расея, двухмоўе, рэпрэсіі -- міф (24 кастрычніка 2022). Праверана 6 кастрычніка 2024.
- ↑ Еўрарадыё. Человек Бабарико: Развал РФ — это не шанс, а угроза для Беларуси. Почему штаб не пошёл в КС/ Кравцов (30 мая 2024). Праверана 6 кастрычніка 2024.
- ↑ Мне тоже не нравится. Беларусы хочуць у Еўразвяз і НАТА ці назаўжды з Расіяй? | Ток-шоу Жэні Сугак пра геапалітычны выбар (30 ліпеня 2023). Праверана 6 кастрычніка 2024.
- ↑ Іван Краўцоў супраць распаду Расіі: Будзе горш, будзе хаос . Наша Ніва (17 мая 2024). Праверана 6 кастрычніка 2024.
- ↑ Свабода, Радыё. Бабарыка: ня бачу ніякіх перадумоваў да адзінай валюты з Расеяй, прабачце за недастаткова дакладны адказ . Радыё Свабода (3 чэрвеня 2020). Праверана 6 кастрычніка 2024.
- ↑ Разумею, што ў апазыцыі сёньня ніхто нічога нікому даказаць ня можа . www.facebook.com. Праверана 6 кастрычніка 2024.
- ↑ Ценности и принципы . vmeste.party. Праверана 6 кастрычніка 2024.