Рака Іртыш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Іртыш
Irtish v Omsk.JPG
Даўжыня 4 км
Расход вады 3 000 м³/с
Вадазбор 1 643 000 км²
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Іртыш

Ірты́ш — рака ў Казахстане і Расіі, левы прыток ракі Об. Даўжыня ракі 4248 км. Плошча вадазбору 1643 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,83 тыс. м³/сек. Бярэ пачатак у гарах Мангольскага Алтая на тэрыторыі Кітая (Чорны Іртыш). У вярхоўях горная рака. Ад возера Зайсан да г.Усць-Каменагорск зарэгулявана вадасховішчамі Бахтармінскай і Усць-Каменагорскай ГЭС. Ніжэй горада Сяміпалацінск да вусця цячэ па Заходне-Сібірскай раўніне. Рэчышча няўстойлівае, шмат пясчаных перакатаў, ніжэй г.Омск утварае вялікія лукавіны. Даліна шырокая (да 20 км, каля вусця 35 км). Галоўныя прытокі: Ішым, Вагай, Табол, Конда (злева), Ом, Тара. Жыўленне мяшанае. Ледастаў з лістапада да красавіка. Разводдзе ў ніжнім цячэнні з мая да верасня, у верхнім — з красавіка да кастрычніка. Суднаходная на 2784 км ад вусця. Асноўныя гарады і парты: Усць-Каменагорск, Сяміпалацінск, Паўладар, Омск, Табольск, Ханты-Мансійск.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.