Перайсці да зместу

Вужанка (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Вужанка)
Вужанка
Характарыстыка
Даўжыня 21 км
Басейн 92 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне на ўсход ад аграгарадка Грозава
 • Каардынаты 53°10′38,40″ пн. ш. 27°20′46,90″ у. д.HGЯO
Вусце Лакнея
 • Месцазнаходжанне за 1,6 км у напрамку на ўсход ад вёскі Знамя
 • Каардынаты 53°02′28,40″ пн. ш. 27°23′28,60″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2,3 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Лакнея → Случ → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Капыльскі раён, Слуцкі раён
physical
Вужанка (рака)
Вужанка (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Вужанка — рака ў Капыльскім і Слуцкім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Лакнея (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 21 км (11 км з іх у Капыльскім раёне)[1]. Плошча вадазбору 92 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 м/км.

Пачынаецца на ўсходзе ад аграгарадка Грозава Капыльскага раёна, цячэ па раўніне, якая атачае Капыльскую граду. Упадае ў Лакнею (прыток Случы) прыкладна за 1,6 км у напрамку на ўсход ад вёскі Знамя Слуцкага раёна. На працягу 14 км рэчышча каналізаванае. На рацэ каля вёсак Гарнастайлава і Барок створаныя 2 сажалкі (плошча адпаведна 6,9 га і 47 га).

Зноскі

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 239. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 32. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Ліст карты N-35-103. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)