Перайсці да зместу

Лакнея

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лакнея
Характарыстыка
Даўжыня 36 км
Басейн 274 км²
Расход вады 1,2 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне каля паўднёвай ускраіны вёскі Сунаі
  Каардынаты 53°13′10,50″ пн. ш. 27°23′29″ у. д.HGЯO
Вусце Случ
  Месцазнаходжанне за 3 км на поўдзень ад горада Слуцк
  Каардынаты 52°59′34″ пн. ш. 27°32′30″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,5 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Случ  Прыпяць  Дняпро  Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Капыльскі раён, Слуцкі раён
physical
Лакнея
Лакнея
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Лакнея — рака ў Капыльскім і Слуцкім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Случ (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 36 км. Плошча вадазбору 274 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 .

Асноўны прыток — рака Вужанка (справа). Таксама рака прымае сцёк з каналаў меліярацыйнай сеткі.

Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Сунаі Капыльскага раёна, вусце за 3 км на поўдзень ад горада Слуцк. Цячэ ў межах Слуцкай раўніны. Даліна ракі добра выражаная, слабазвілістая, пераважна трапецападобная, шырынёй 1—1,5 км. Рэчышча каналізаванае, яго шырыня 4—7 м.