Горнаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Горнаўка)
Горнаўка
Характарыстыка
Даўжыня 11 км
Басейн 35 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 3,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Новы Строй
Вусце Дрыса
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Дворыца
Ухіл ракі 2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дрыса → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Верхнядзвінскі раён

Го́рнаўкарака ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дрыса (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 35 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 м/км. Пачынаецца за 3,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Новы Строй, цячэ па Полацкай нізіне. Упадае ў Дрысу каля вёскі Дворыца. Даліна ракі ў сярэдняй плыні добра выражаная, шырыня яе 200—300 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 3,4 км каналізаванае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]