Пеліканы (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пеліканы
Каардынаты: 55°31′23,48″ пн. ш. 26°45′23,74″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 139,6 м
Даўжыня 0,93 км
Шырыня 0,43 км
Плошча 0,28 км²
Аб'ём 0,00213 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,17 км
Найбольшая глыбіня 11 м
Сярэдняя глыбіня 7,6 м
Салёнасць да 0,27 ‰
Празрыстасць 2,3 м
Плошча вадазбору 3,4 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Пеліканы (Беларусь)
Пеліканы
Пеліканы
Пеліканы (Віцебская вобласць)
Пеліканы
Пеліканы

Пеліка́нывозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Дрысвята, за 22 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў, каля вёскі Мілюнцы.

Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 0,93 км, найбольшая шырыня 0,43 км. Даўжыня берагавой лініі 2,17 км. Найбольшая глыбіня 11 м, сярэдняя 7,6 м. Аб′ём вады 2,13 млн. м³. Плошча вадазбору 3,4 км².
Катлавіна Пеліканаў тэрмакарставга тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, на захадзе і поўдні возера невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй 0,4—0,5 м, задзернаваныя, на захадзе і поўдні тарфяністыя, пад хмызняком. Зона мелкаводдзя вузкая. Дно да глыбіні 2—3 м пясчанае, да 5—6 м выслана апясчаненымі адкладамі, глыбей — сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці да 7 м, месцамі адсутнічае. Да глыбіні 3 м растуць рдзесты. У Пеліканы ўпадаюць 2 ручаі, выцякае ручай (канал) у раку Прорва.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, мянтуз, лінь, карась і іншыя рыбы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.