Рака Том, прыток Абі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Том
У горадзе Северск
У горадзе Северск
Характарыстыка
Даўжыня 827 км
Плошча басейна 62 000 км²
Басейн Рака Об
Басейн рэк Карскае мора
Расход вады 1100 м³/с (каля горада Томск)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне Абаканскі хрыбет
 · Каардынаты 53°36′39.2″ пн. ш. 89°40′29.8″ у. д. / 53.610889° пн. ш. 89.674944° у. д. (G) (O) (Я)
Вусце рака Об
 · Месцазнаходжанне за 35 км на паўночны захад ад Северска
 · Вышыня 68 м
 · Каардынаты Каардынаты: 56°50′00″ пн. ш. 84°29′20″ у. д. / 56.833333° пн. ш. 84.488889° у. д. (G) (O) (Я)56°50′00″ пн. ш. 84°29′20″ у. д. / 56.833333° пн. ш. 84.488889° у. д. (G) (O) (Я)
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Заходняя Сібір
Раён Хакасія, Кемераўская вобласць, Томская вобласць
Рака Том, прыток Абі (Кемераўская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце
Том на Вікісховішчы

Том (шорск. Том) — рака ў Заходняй Сібіры, у Хакасіі, Кемераўскай і Томскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Об.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выток Томі знаходзіцца на заходніх схілах Абаканскага хрыбта, на балоцістым схіле паміж паўночнымі адгор'ямі хрыбта Карлыган і гарой «Вяршыня Томі». Першыя кіламетры цячэ па забалочанай даліне ў паўднёва-заходнім кірунку.

Даўжыня ракі — 827 км, шырыня поймы да — 3 км, перапад вышынь ад вытоку да вусця — 1185 м, плошча вадазбору — 62 тыс. км². Сярэдні шматагадовы расход вады і гадавы сцёк адпаведна: 1100 м³/c (каля Томска[1]), 35,0 км³/год. Сярэдняя хуткасць плыні — 0,33 м / с, на перакатах — 1,75 м/с. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, адкрываецца ў канцы красавіка. Сярэдняя працягласць ледаставу — 158—160 дзён, у сярэднім 175 дзён у год вольная ад лёду. Дажджавое сілкаванне ракі складае 25—40 %, снегавое — 35—55 % і грунтавыя — 25—35 % гадавога сцёку.

Рака сплаўная, суднаходная ад вусця да Томска.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 484. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 484. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]