Рака Ціса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ціса
Ціса ў Сегедзе
Ціса ў Сегедзе
Характарыстыка
Даўжыня 1358 км
Плошча басейна 157 186 км²
Расход вады сярэдні: 800 м³/с
Вадацёк
Выток Гарганы, Украіна
 · Каардынаты 48°04′29″ пн. ш. 24°14′40″ у. д. / 48.074722° пн. ш. 24.244444° у. д. (G) (O) (Я)
Вусце у Дунай каля Нові-Сада
 · Каардынаты Каардынаты: 45°08′09″ пн. ш. 20°16′20″ у. д. / 45.135833° пн. ш. 20.272222° у. д. (G) (O) (Я)45°08′09″ пн. ш. 20°16′20″ у. д. / 45.135833° пн. ш. 20.272222° у. д. (G) (O) (Я)
Размяшчэнне
Краіны Flag of Ukraine.svg Украіна
Рака Ціса (Румынія)
выток
выток
вусце
вусце
Ціса на Вікісховішчы

Ці́са (укр.: Тиса, венг.: Tisza, славацк.: Tisa, ням.: Theiß) — рака ў цэнтральнай Еўропе, левы і самы доўгі прыток Дуная.

Ціса бярэ свой пачатак на ўсходзе Закарпацкай вобласці Украіны. Яе ўтвараюць, зліваючыся каля горада Рахава, рэкі Чорная Ціса і Белая Ціса. Выток Чорнай Цісы знаходзіцца на паўночна-ўсходніх схілах хрыбта Свідавец на вышыні 1400 м над узроўнем моры. Белая Ціса бярэ пачатак на паўднёва-заходніх схілах масіва Чарнагоры, на вышыні 1650 м над узроўнем мора.

У межах Украіны даўжыня Цісы складае 201 км. На асобных участках Ціса ўтварае мяжу Украіны з Румыніяй, а затым Украіны з Венгрыяй. Упадае ў Дунай на тэрыторыі Сербіі.

На Цісе размешчаны гарады: Рахаў, Цячаў, Хуст, Чоп (Украіна); Сігету-Мармацыей (Румынія); Домбрад, Токай, Сольнак, Сегед (Венгрыя).

Прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]