Раман Сяргеевіч Пілецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Раман Пілецкі
Поўнае імя Раман Сяргеевіч Пілецкі
Нарадзіўся 14 чэрвеня 2003(2003-06-14)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 169 см
Вага 54 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ
Нумар 27
Клубная кар’ера[* 1]
2019— Беларусь БАТЭ (Барысаў) 1 (0)
2022   Беларусь Слуцк 4 (0)
2023   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 28 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лютага 2024.

Раман Пілецкі (нар. 14 чэрвеня 2003, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у структуры мінскага МТЗ-РІПА, у юнацкім узросце трапіў у барысаўскі БАТЭ, з 2019 года пачаў прыцягвацца да дубля клуба, дзе замацаваўся на наступны год. У 2021 годзе стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды БАТЭ. 16 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць мазырскай «Славіі», выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

У сакавіку 2022 года на правах арэнды далучыўся да «Слуцка»[2], аднак не здолеў замацавацца ў складзе. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкі клуб[3]. У другой палове 2022 года выступаў за дубль БАТЭ.

У лютым 2023 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», які арандаваў паўабаронцу на сезон 2023[4]. У студзені 2024 года, пасля вяртання з арэнды, стаў рыхтавацца да новага сезона з БАТЭ[5]. У сакавіку 2024 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі да канца 2025 года[6].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль БАТЭ Беларусь 2 0
2020 дубль БАТЭ Беларусь 30 1
2021 Д1 БАТЭ Беларусь 1 0
2022 (1) Д1 Слуцк Беларусь 4 0
2022 (2) дубль БАТЭ Беларусь 15 5
2023 Д1 Нафтан Беларусь 28 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в https://fcbate.by/team/duplicate/56
  2. Роман Пилецкий подписал арендное соглашение с СФК "Слуцк". (руск.). Афіцыйны сайт «Слуцка» (1 красавіка 2022). Праверана 27 лютага 2024.
  3. Пилецкий покинул "Слуцк" (руск.). football.by (20 ліпеня 2022). Праверана 27 лютага 2024.
  4. Футбол. Российский полузащитник на просмотре в "Нафтане", а Роман Пилецкий проведет сезон-2023 в новополоцкой команде на правах аренды (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2023. Праверана 6 сакавіка 2023.
  5. 10 игроков, вернувшихся из аренд, начнут предсезонку с БАТЭ (руск.). football.by (11 студзеня 2024). Праверана 27 лютага 2024.
  6. Шесть игроков продлили контракты с БАТЭ (руск.). football.by (18 сакавіка 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.