Віктар Юр’евіч Сотнікаў
Поўнае імя | Віктар Юр’евіч Сотнікаў | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
27 ліпеня 2001[1] (20 гадоў) |
||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||
Клуб |
![]() |
||||||
Нумар | 17 | ||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||
|
|||||||
Віктар Сотнікаў (нар. 27 ліпеня 2001, Рубель) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёра» і моладзевай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
З лета 2014 года займаўся ў акадэміі салігорскага «Шахцёра», з 2018 года пачаў гуляць за дубль клуба. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 29 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Чысці» (11:0), дзе адгуляў другі тайм. Да сезона 2020 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 25 красавіка 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча з брэсцкім «Дынама» (2:0).
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7).
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (2): 2020, 2021
Уладальнік Кубка Беларусі: 2019
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 | дубль | Шахцёр | ![]() |
25 | 1 |
2019 | дубль | Шахцёр | ![]() |
18 | 3 |
2020 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
3 | 0 |