Алег Сяргеевіч Нікіфарэнка
Поўнае імя | Алег Сяргеевіч Нікіфарэнка | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
17 сакавіка 2001[1] (19 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 179 см[2] | ||||||||||||
Вага | 71 кг[2] | ||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 7 | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Алег Нікіфарэнка (нар. 17 сакавіка 2001) — беларускі футбаліст, паўабаронца брэсцкага «Руха».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец магілёўскага «Дняпра», у 2015 годзе перабраўся ў Акадэмію АБФФ, якая функцыянавала на базе мінскага Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР). У чэрвені 2018 года пасля заканчэння навучання вярнуўся ў «Дняпро» і стаў выступаць за дубль, аднак ужо ў жніўні таго ж года перайшоў у брэсцкае «Дынама». У сезоне 2019 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды дынамаўцаў, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 25 мая 2019 года, выйшаўшы на поле ў другім тайме ў матчы з гродзенскім «Нёманам» (6:1).
У сакавіку 2020 года на правах арэнды стаў іграком брэсцкага «Руха»[3]. Спачатку гуляў за дубль, пасля стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе звычайна выхадзіў на замену, а пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. У студзені 2021 года перайшоў у «Рух» на трывалай аснове[4].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 2017 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі: 2019
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2019
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 (1) | дубль | Дняпро | ![]() |
4 | 1 |
2018 (2) | дубль | Дынама | ![]() |
6 | 4 |
2019 | Д1 | Дынама | ![]() |
3 | 0 |
2020 | Д1 | Рух | ![]() |
16 | 5 |
Зноскі
- ↑ Oleg Nikiforenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 https://rukh.by/item/758-oleg-nikiforenko-igrok-rukha
- ↑ Никифоренко - пятый футболист брестского "Динамо", арендованный "Рухом"
- ↑ "Рух" подписал Никифоренко по схеме 1+1