Андрэй Аляксандравіч Патапенка
Поўнае імя | Андрэй Аляксандравіч Патапенка | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
9 лютага 2000 (22 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||
Вага | 68 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 17 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Андрэй Патапенка (нар. 9 лютага 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў займацца футболам у мінскім МТЗ-РІПА, у юнацкім узросце апынуўся ў складзе барысаўскага БАТЭ. У 2018 годзе пачаў выступаць за дубль клуба, дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе, а 11 ліпеня 2018 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДУ» (2:1, у дадатковы час), выйшаўшы на замену ў другім тайме.
У лютым 2020 года разам з іншымі маладымі ігракамі БАТЭ быў арандаваны дзяржынскім «Арсеналам»[1]. У складзе дзяржынскай каманды звычайна зрэдку выхадзіў на замену, і ў жніўні пакінуў клуб[2]. У верасні 2020 года быў пераведзены ў «Смалявічы»[3], дзе 18 верасня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць брэсцкага «Руха» (0:6), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы»[4].
У лютым 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Слуцка»[5]. У слуцкай камандзе стаў іграком асновы, гуляў пераважна ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Слуцк»[6].
У студзені 2022 года перайшоў у «Гомель»[7].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
8 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Грэцыі (0:2) і быў заменены ў другім тайме.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Уладальнік Кубка Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 | дубль | БАТЭ | ![]() |
26 | 2 |
2019 | дубль | БАТЭ | ![]() |
29 | 12 |
2020 (1) | Д2 | Арсенал | ![]() |
4 | 0 |
2020 (2) | Д1 | Смалявічы | ![]() |
8 | 0 |
2021 | Д1 | Слуцк | ![]() |
26 | 1 |
Зноскі
- ↑ "Арсенал" арендовал пятерых дублеров БАТЭ
- ↑ Футбол. Андрей Потапенко покинул дзержинский "Арсенал"
- ↑ БАТЭ отдал Ковеля, Потапенко и Бочерова в аренду "Смолевичам"
- ↑ 10 футболистов покинули "Смолевичи"
- ↑ Футбол. "Слуцк" арендовал двух футболистов БАТЭ
- ↑ Аренда завершена.
- ↑ "Гомель" подписал защитника "Слуцка"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)