Ілья Леанідавіч Алексіевіч
Поўнае імя | Ілья Леанідавіч Алексіевіч | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
10 лютага 1991[1][2] (30 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 66 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Ілья Алексіевіч (нар. 10 лютага 1991, Жодзіна) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец жодзінскага «Тарпеда», гуляў за гэты клуб да 2010 года. У сакавіку 2011 года перайшоў у «Гомель», дзе хутка стаў адным з асноўных паўабаронцаў. 4 жніўня таго ж года, гуляючы ў Лізе Еўропы, адкрыў лік сваім галам у еўракубках, паразіўшы браму турэцкага «Бурсаспора».
У лістападзе 2012 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[3]. У сезоне 2013 спачатку выхадзіў на замену, але хутка стаў іграком стартавага складу. 18 жніўня 2013 года ў матчы супраць «Гомеля» атрымаў траўму, з-за якой адсутнічаў да кастрычніка, пасля вярнуўся ў асноўны склад.
Першую палову 2014 года правёў у аснове барысаўчан, але ўвосень стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. Першую палову сезона 2015 прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня пачаў з’яўляцца на полі і хутка вярнуў месца ў складзе.
У студзені 2016 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з клубам грэчаскай Суперлігі «Панэталікос»[4]. Аднак, згуляў усяго тры матчы, пасля чаго атрымаў траўму і доўгі час не з’яўляўся на полі. У маі 2016 года кантракт з грэчаскім клубам быў разарваны па згодзе бакоў[5].
У другой палове 2016 года знаходзіўся без клуба, аднаўляючыся ад траўмы і набіраючы форму. У студзені 2017 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[6]. Пачынаў сезон 2017 у якасці іграка асновы, аднак пазней з-за траўм стаў радзей з’яўляцца на полі. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗ»[7]. У складзе жодзінцаў хутка стаў асноўным апорным паўабаронцам, толькі амаль увесь кастрычнік 2017 года прапусціў з-за траўмы.
У студзені 2018 года, пакінуўшы «Шахцёр» у якасці свабоднага агента, падпісаў з «Тарпеда-БелАЗ» аднагадовы кантракт[8]. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[9].
Неўзабаве пасля зыходу з жодзінскага клуба стаў трэніравацца з «Мінскам», з якім у лютым 2019 года падпісаў кантракт[10]. Пачынаў сезон 2019 у якасці трывалага іграка асновы, аднак у ліпені атрымаў траўму, з-за якой да канца сезона амаль не з’яўляўся на полі. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[11], аднак у маі 2020 года вярнуўся ў склад каманды. У ліпені 2020 года пакінуў сталічны клуб[12].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. Прымаў удзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане.
14 лістапада 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Ізраіля.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (3): 2013, 2014, 2015
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2011
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2011, 2015
Уладальнік Суперкубка Беларусі (3): 2012, 2013, 2014
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2012
Зноскі
- ↑ Ilia Aleksievich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Illya Aleksiyevich // FBref.com
- ↑ Футбол. Илья Алексиевич стал игроком БАТЭ
- ↑ Илья Алексиевич перешел в греческий "Панетоликос"
- ↑ Илья Алексиевич расторг контракт с "Панетоликосом"
- ↑ "Шахтер" объявил о подписании контракта с Ильей Алексиевичем
- ↑ "Шахтер" отдал Алексиевича в аренду "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ "Шахтер" объявил о подписании контракта с Ильей Алексиевичем
- ↑ Четыре игрока покинули "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Алексиевич стал игроком "Минска"
- ↑ Алексиевич и Ковель покинули "Минск"
- ↑ Алексиевич покинул "Минск"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
- Профіль на афіцыйным сайце «Гомеля»(руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 10 лютага
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Жодзіне
- Майстры спорту Беларусі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Панэталікос
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Гомель
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года