Аляксандр Сяргеевіч Ануфрыеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Футбол
Аляксандр Ануфрыеў
Поўнае імя Аляксандр Сяргеевіч Ануфрыеў
Нарадзіўся 21 ліпеня 1995(1995-07-21)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 180 см
Вага 71 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гомель
Нумар 9
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2016 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2015   Беларусь Смаргонь 15 (5)
2016   Беларусь Смалявічы-СТІ 23 (9)
2017 Беларусь Смалявічы-СТІ 5 (0)
2017 Беларусь Смаргонь 14 (1)
2018—2020 Беларусь Славія (Мазыр) 54 (14)
2020 Беларусь Мінск 10 (4)
2021 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 7 (1)
2021 Беларусь Дынама (Брэст) 5 (0)
2022— Беларусь Гомель
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 студзеня 2022.

Аляксандр Ануфрыеў (нар. 21 ліпеня 1995, Новы Двор, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у мінскай СДЮШАР «Дынама», у юнацкім узросце перабраўся ў склад барысаўскага БАТЭ. З 2012 года пачаў выступаць за дубль. 18 ліпеня 2015 года згуляў за барысаўскую каманду ў першым матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), у той сустрэчы каманда барысаўчан была прадстаўлена ў асноўным дублёрамі. У гэтай сустрэчы адзначыўся голам.

У жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[3], дзе стаў асноўным іграком і забіў 5 галоў. У сакавіку 2016 года на правах арэнды далучыўся да клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[4], які стаў фарм-клубам барысаўчан. Па заканчэнні сезона 2016 супрацоўніцтва БАТЭ са смалявіцкім клубам было спынена, аднак паўабаронца застаўся ў «Смалявічах-СТІ». У новым сезоне стаў атрымоўваць менш часу на полі, і ў ліпені 2017 года кантракт быў разарваны[5]. Неўзабаве зноў папоўніў склад «Смаргоні»[6]. Спачатку выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў каманду[7].

Са студзеня 2018 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт[8]. Стаў адным з асноўных ігракоў, з 10 галамі стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне і дапамог мазырскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Сезоне 2019 пачынаў у стартавым складзе мазыран, пазней стаў часцей выхадзіць на замену. Пачатак 2020 года прапусціў з-за траўмы, пасля аднаўлення не здолеў вярнуць месца ў аснове. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Славію»[9].

У жніўні 2020 года стаў іграком «Мінска»[10], дзе трывала з’яўляўся на полі. У студзені 2021 года пакінуў сталічны клуб[11] і стаў трэніравацца з «Іслаччу», з якой неўзабаве падпісаў кантракт[12]. Пакуніў каманду па пагадненні бакоў у чэрвені 2021 года[13].

У ліпені 2021 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама» да канца сезона[14], аднак на полі з’яўляўся рэдка. У студзені 2022 года некаторы час трэніраваўся з «Мінскам», але хутка далучыўся да «Гомеля» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[15]

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль БАТЭ Беларусь 10 1
2013 дубль БАТЭ Беларусь 15 0
2014 дубль БАТЭ Беларусь 21 6
2015 (1) дубль БАТЭ Беларусь 9 2
2015 (2) Д2 Смаргонь Беларусь 15 5
2016 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 23 9
2017 (1) Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 5 0
2017 (2) Д2 Смаргонь Беларусь 14 1
2018 Д2 Славія Беларусь 28 10
2019 Д1 Славія Беларусь 25 4
2020 (1) Д1 Славія Беларусь 1 0
2020 (2) Д1 Мінск Беларусь 10 4
2021 (1) Д1 Іслач Беларусь 7 1
2021 (2) Д1 Дынама Беларусь 5 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]