Перайсці да зместу

Расціслаў Выграненка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Расціслаў Выграненка
Дата нараджэння 12 кастрычніка 1978(1978-10-12) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі арганіст, піяніст, музыкант
Інструменты арган[d] і фартэпіяна

Расціслаў Выграненка (польск.: Rostisław Wygranienko; нар. 12 кастрычніка 1978, Сімферопаль) — беларускі і польскі арганіст украінскага паходжання.

У 1985—1996 гадах навучаўся у музычным ліцэі пры Беларускай акадэміі музыкі (па класах фартэпіяна (праф. Леанід Юшкевіч), аргана (Наталія Выграненка, Канстанцін Шараў), музыказнаўства), атрымаў дыплом з адзнакай. У 1996—1998 гг. быў студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па класу фартэпіяна (праф. Леанід Юшкевіч).

З 1998 г. пражывае ў Польшчы, дзе ў 1998—2003 гадах навучаўся ў Акадэміі музыкі імя Ф. Шапэна ў Варшаве па класу аргана праф. Іаахіма Грубіха (дыплом з адзнакай, тэма магістэрскай дысертацыі — «Арган на Беларусі ў XX стагоддзі»). У той час тройчы быў стыпендыстам Фонду Сораса.

Арганіст канцэртуе ў многіх краінах Еўропы (Польшча, Германія, Італія, Харватыя, Чэхія, Славакія, Швейцарыя, Швецыя, Данія, Бельгія, Венгрыя, Украіна, Расія), а таксама рэгулярна на Беларусі (Мінск — Беларуская дзяржаўная філармонія, Гродна — Кафедральны касцёл, Кірха, Магілёў — Кафедральны касцёл, Віцебск — Віцебская абласная філармонія, Брэст, Пінск і г.д.). У яго рэпертуары — больш за 1000 арганных твораў XVI—XXI вякоў.

Расціслаў Выграненка — лаўрэат і пераможца многіх міжнародных арганных конкурсаў — першыя прэміі ў Сан-Морыс (Швейцарыя), Руміі і Познані (Польшча). Гэтаксама з’яўляецца членам журы ў арганных конкурсах (Сан-Морыс, Легніца). У артыста — багатая дыскаграфія.

З 2010 года Расціслаў Выграненка з’яўляецца музычным дырэктарам і арганістам Англіканскай царквы ў Варшаве.

  • «Arcydzieła szczecińskiej muzyki organowej», 2015
  • «Organy Szczecina» (2CD), 2017
  • «Adam z Wągrowca, Piotr Żelechowski, Petrus de Drusina — organ works» — Acte Préalable, 2008
  • «The Complete Warsaw Organ Tablature» — Acte Préalable, 2008
  • «Feliks Nowowiejski znany i nieznany / known and unknown» — Таварыства імя Фелікса Нававейскага, 2006
  • Stanisław Moryto — Msza Legnicka (na głosy solowe, chór mieszany i organy) — DUX, 2006
  • 20 lat Conversatorium Organowego w Legnicy: 1986—2005 — Dux, 2005