Лютэранская кірха Святога Іаана (Гродна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кірха
Лютэранская кірха
Гродна 2015. Кірха.jpg
Лютэранская кірха на закл.ючным этапе рэстаўрацыі
53°41′14″ пн. ш. 23°50′26″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Гродна
Канфесія лютэранства
Архітэктурны стыль неаготыка
Дата заснавання 1783
Асноўныя даты

1793перабудавана
1842перабудавана

1912перабудавана
Сайт luther.by
Лагатып Вікісховішча Лютэранская кірха Святога Іаана на Вікісховішчы

Лютэранская кірха Святога Іаана — дзеючы лютэранскі храм у цэнтральнай частцы Гродна — Гарадніцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйнай датай заснавання кірхі ў Гродне лічыцца 1793 г., калі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі перадаў будынак нямецкай суполцы. Пад кірху быў прыстасаваны будынак сталовай для галандскіх і нямецкіх рамеснікаў, якіх запрасіў у Гродна гродзенскі староста Антоній Тызенгаўз. Канчаткова выгляд кірхі склаўся ў 1873 г. На вежы быў усталяваны гадзіннік. У 1912 г. храм значна перабудавалі.

Кірха пасля поўнага аднаўлення ў 1912 годзе

Кірха дзейнічала ў Гродне да 1944 г. Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут знаходзіўся архіў. У 1-й палове 1990-х гг. кірха вернута вернікам і дзейнічае як евангелісцка-лютэранскі храм.

У 2012 плануецца пачаць рэканструкцыю кірхі: збудаваць ліўневую каналізацыю, умацаваць сцены, абліцаваць і пафарбаваць фасады, а таксама важны элемент будынка — разбураны шпіль з крыжам.[1]

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Аднанефавая аднавежавая пабудова з пяціграннай апсідай і сакрысціямі. Галоўны фасад мае сіметрычную, выцягнутую па вертыкалі дынамічную кампазіцыю. Квадратная ў плане высокая манументальная вежа-званіца выступае з асноўнага аб'ёму. Галоўны ўваход (праз вежу) аформлены вялікім стральчатым парталам, над ім — акно-«ружа». Інтэр'ер храма мае выцягнутую па падоўжнай восі сіметрычную кампазіцыю. Асноўны прамавугольны ў плане аб'ём перакрыты арыгінальным па форме фігурным скляпеннем. Захавалася два аўтэнтычных вітража за алтаром, арнамент якіх выкладзены ў форме лютэранскага сімвала: ружы, унутры якой знаходзіцца сэрца з крыжам. Таксама захаваліся кованая купель, звон і гадзіннік на галоўнай вежы. Арган і іншыя рэчы канфіскаваныя, за савецкім часам, з кірхі для філармоніі і ўладкавання парткабінетаў[1].

Побач з кірхай знаходзілася і евангелічныя могілкі з капліцай (1793—1936). У доме № 3а ў 1912 г. знаходзіўся дом пастара і лютэранская школа на другім паверсе.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Татьяна Черкес. У гродненской кирхи появилась надежда на реконструкцию. — Вечерний Гродно.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]